2011-06-19 15:23:53

Бэнэдыкт ХVI да жыхароў Сан Марына: будзьце вернымі сваёй хрысціянскай спадчыне


RealAudioMP3 19 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыбыў з аднадзённым, афіцыйным візітам, у Рэспубліку Сан-Марына. У першай палове дня Папа ўзначаліў св. Імшу на стадыёне ў Сэрравалле. У сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў жыхароў гэтай дзяржавы быць вернымі сваёй хрысціянскай спадчыне.

Дарагія браты і сёстры!

Я маю вялікую радасць, з таго, што магу пакаштаваць разам з вамі хлеб Божага Слова, падчас гэтай эўхарыстычнай літургіі і пераказаць вам, дарагія жыхары Сан-Марына, маё сардэчнае прывітанне. У думках я скіроўваюся да Капітанаў-рэгентаў, прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх уладаў краіны, што прысутнічаць на гэтай св. Імшы. З любоўю вітаю вашага біскупа Луіджы Негры, якому дзякую за цёплыя словы скіраваная ў мой адрас. Вітаю ўсіх святароў і вернікаў дыяцэзіі Сан Марыно-Мантэфэльтро. Вітаю кожнага паасобку і выражаю маё жывое прызнанне за сардэчнасць і любоў, з якімі вы мяне прынялі. Я прыбыў да вас, каб падзяліць з вамі радасці і надзеі, клопаты і заданні, ідэалы і імкненні вашай дыяцэзіі. Ведаю, што вы перажываеце цяжкасці і праблемы і хачу ўсіх вас запэўніць у маёй блізкасці і малітве, у якой прашу аб вашым умацаванні ў сведчанні чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, што так глыбока ўкараніліся ў веры і ў гісторыі вашай краіны і народу.

Сёння мы адзначаем урачыстасць Найсвятой Тройцы: Бога Айца, Сына і Духа Святога. Калі думаем аб Святой Тройцы прыходзіць на розум яе таямнічы аспект: яны Трое і Адно, адзін Бог у Трох Асобах. Сённяшняя Літургія звяртае ўвагу на рэальнасць любові, што змяшчаецца ў гэтай першай і найбольшай таямніцы нашай веры. Айцец, Сын і Дух Святы з’яўляюцца адным, бо Бог гэта любоў: Айцец дае ўсё Сыну, Сын атрымлівае ўсё з падзякай ад Айца, Святы Дух з’яўляецца плёнам гэтай ўзаемнай любові паміж Айцом і Сынам. Літургічныя чытанні сённяшяняй св. Імшы гавораць аб любові: не гавораць аб трох Божых Асобах, ёсць толькі адна фраза ў другім Чытанні, што іх узгадвае, але размова ідзе аб любові, якая з’яўляецца іх сутнасцю.

Першае чытанне з Кнігі Зыходу гаворыць нам аб тым, што аб’яўленне любові Бога адбылося пасля вялікага граху, што ўчыніў народ. Адразу, пасля заключанага на гары Сінай запавету, народ займеў недавер да Бога. Адсутнасць Майсея працягвалася і народ прасіў у Арона, каб той зрабіў ім бачнага, зразумелага ім бога. Арон згаджаецца і вырабляе залатое цяля. Зыходзячы з гары Сінай Майцей убачыў, што адбывалася і знішчыў скрыжалі запавету: два каменні на якіх былі запісаны дзесяць запаведзяў, заключаных з Богам. Усё здавалася згублена - сяброўства з Богам парушана. Але негледзячы на гэты вялікі грэх яўрэйскага народа Бог, пасля малітвы Майсея, Бог вырашыў прабачыць народ і паклікаў Майсея ўзыйсці на гару, каб даць яму новы закон. Майсей прасіў Бога абявіцца, каб народ пабачыў Яго аблічча. Але Бог не паказаў свайго твару, але паказаў сваю поўню дабрыні аб чым гавораць словы: “Пане, Пане, чалавекалюбны і міласэрны Божа, доўгацярплівы і багаты міласэрнасцю і вернасцю(Зых. 34,8). У гэтым акрэсленні Бога праяўляецца яго міласэрная любоў: любоў, што перамагае грэх, яго пакрывае і знішчае. Не існуе больш яснага адкрыцця. Мы маем Бога, які не хоча знішчыць грэшніка. Ён хоча паказаць сваю любоў у яшчэ больш глыбокі і дзіўны спосаб перад грэшнікам, каб даць яму магчымасць навярнуцца і прасіць прабачэння.

Евангелле дапаўняе гэтае аб’яўленне, бо паказвае да якой ступені Бог паказаў сваю міласэрнасць. Апостал Ян адзначае ў сваім Евангеллі: “Бо так Бог палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб каожны, хто верыць ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян, 3,16). У свеце існуюць зло і эгаізм, і Бог мог бы прыйсці, каб асудзіць гэты свет, знішчыць зло, пакараць тых, хто здзясняе гэтыя дрэнныя ўчынкі. Замест гэтага Ён праяўляе сваю любоў да свету, чалавека, нягледзячы на яго грэх. І пасылае самае дарагое: свайго Адзінароднага Сына. Гэтым Ён робіць дар усяму свету. Езус. Божы Сын, які нарадзіўся для нас; Які жыў сярод нас; аздараўляў хворых, прабачаў грахі, прыймаў усіх. Адказваючы на любоў, якая паходзіць ад Айца, Сын аддаў сваё жыццё за нас: на Крыжы міласэрная любоў Бога дасягае вяршыні. На крыжы Сын Божы даў нам магчымасць удзелу ў вечным жыцці, якое было нам перададзена Духам Святым. У таямніцы крыжа прысутныя тры Боскія Асобы: Айцец, які даў свайго Адзінароднага Сына для збаўлення свету; Сын, які да канца выканаў план Айца; Святы Дух – выліты Езусам у моманце смерціякі дае нам магчымасць удзелу ў Боскім жыцці і перамяняе наша жыццё, каб натхнялася любоўю Бога.

Дарагія браты і сёстры. Вера ў Трыадзіннага Бога была важнай таксама для Касцёла ў Сан Марына-Мантэфэльтро, на працягу яе старажытнай і слаўнай гісторыі. Евангелізаваць гэту зямлю пачалі святыя Марыно і Леонэ, якія ў сярэдзіне ІІІ стагоддзя пасля нараджэння Хрыста прыбылі з Дальмацыі ў горад Рыміні. Біскуп Гаўдэнцыё з-за святасці іх жыцця высвяціў Марыно ў святары а Леонэ ў дыяканы. Марыно быў пасланы прапаведваць Евангелле на гару Фэрэтро, якая пазней прыняла імя Сан Леонэ, а дыякан Леонэ быў пасланы на гару Тітано, якая пазней набыла імя Сан-Марына. Варта заўважыць, як Марыно і Леонэ неслі ў кантэкст гэтай мясцовай рэальнасці, з верай ў Бога, якая была аб’яўлена ў Езусе Хрысце, перспектывы і новыя каштоўнасці, ствараючы новую культуру і цывілізацыю, што былі сканцэнтраваныя на чалавечай асобе створанай на Божы вобраз. Разнароднасць этнічных групрымлянаў, готаў, а затым лангабардаў – якія ўвайшлі ў кантакт паміж сабой, часам у спосаб вельмі супярэчлівы, знаходзілі ў веры магутны этнічны, культурны, сацыяльны фактар, і ў нейкі спосаб таксама палітычны. Для іх было зразумелым тое, што яны не могуць ажыццявіць план цывілізацыі да таго моманту, калі ўсе кампаненты народу не стануцць жывой хрысціянскай супольнасцю, добра арганізаванай. Можна сказаць, што багацце гэтага народу, вашае багацце, дарагія жыхары Сан Марыно, было і ёсць дзякуючы веры у Хрыста і яна стварыла сапраўды ўнікальную цывілізацыю. Разам з верай трэба нагадаць абсалютную вернасць вашага нарорду Біскупу Рыму, на якога Касцёл у Сан-Марына заўсёды глядзяць з любоўю і адданасцю. Трэба яшчэ нагадаць аб вашай вялікай ўвазе да вялікіх традыцый усходніх Цэркваў і глыбокую адданасць Панне Марыі.

Вы па-сапраўднаму ўдзячныя за ўсё Святому Духу, які на працягу стагоддзяў дзейнічаў у вашым Касцёле. Але вы павінны ведаць таксама, што найлепшым спосабам, каб ацаніць вашу спадчыну з’яўляецца тое, каб яе зберагаць і ўзбагачаць. Вы пакліканы развіваць гэты каштоўны дэпазыт веры у самых розных момантах гісторыі. Сёння, ваша місія павінна палягаць у змаганні з глыбокімі і хуткімі культурнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі пераменамі, якія вызначылі новыя накірункі і змянілі адносіны, звычаі і пачуцці. Нават і тут, як і паўсюль, вы сустракаеце шмат цяжкасцяў і перашкод. З прычыны геданістычных мадэлляў, якія пагражаюць знішчэнню ўсялякай маральнасці. З’яўляюцца спакусы верыць ў тое, што багаццем чалавека не зяўляецца вера, але яго асабістая і сацыяльная веліч, яго інтэлект, культура і яго здольнасць маніпуліраваць навукай, тэхнікай і сацыяльнай рэальнасцю. Такім чынам і на гэтых землях дайшло да замены веры і хрысціянскіх каштоўнасцяў уяўнымі багаццямі, што выяўляюцца ў канцы супярэчлівымі і няздольнымі ўтрымаць вялікія абяцанні праўды, дабра, прыгажосці і справядлівасці, якія на працягу стагоддзяў вашы продкі звязывалі з вопытам веры. Вы не павінны забывацца пра крызіс шматлікіх сямяў, які павялічваецца з прычыны псіхалагічнай і духоўнай слабасці сужонкаў; а таксама праз цяжкасці, з якімі шматлікія выхавацелі сустракаюцца ў працэсе выхавання моладзі, якая часта жыве ў стане неўпэненасці, выкліканай неяснасцю яе сацыяльнай функцыяй і праблемамі беспрацоўя.

Дарагія сябры! Я ведаю добра аб клопаце кожнага члена мясцовага Касцёла ў спрыянні хрысіянскаму жыццю ў яго розных аспектах. Заклікаю ўсіх вернікаў быць закваскай ў свеце, паказваючы хрысціянам Монтэфэльтро і Сан-Марына, каб былі актыўнымі і паслядоўнымі. Няхай святары, законнікі і законніцы заўсёды жывуць ў больш адкрытай і актыўнай касцельнай супольнасці, дапамагаючы і слухаючы дыяцэзальнага пастыра. Нават сярод вас адчуваецца патрэба неабходнага аднаўлення святарскіх пакліканняў, асабліва кансекраваных асоб: заклікаю сем’і і маладых людзей, адкрыць душу на заклік Пана. Вы ніколі не пашкадуеце таго, што былі шчырымі з Богам. Вас свецкіх вернікаў заклікаю актыўна дзейнічаць у касцельнай супольнасці, каб акрамя сваіх грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных і культурных абавязкаў, вы змаглі знайсці час для дзейнасці ў парафіі. Дарагія жыхары Сан Марына! Будзьце моцнымі вернасцю сваёй спадчыне, якую стваралі на працягу стагоддзяў вашыя вялікія Нябесныя Заступнікамі: св. Марыно і Леонэ. Прашу благаславення ў Бога для вашага сённяшняга шляху і будучыні і ўсіх давяраю “ласцы Пана Езуса Хрыста, любові Бога і супольнасці Святога Духа” ( 2 кар. 13.11). Амэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.