2011-06-18 14:35:17

Віцебск: урачыстасць абвяшчэння новага катэдральнага касцёла


RealAudioMP3 18 чэрвеня ў Віцебску адбылася ўрачыстасць абвяшчэння новага катэдральнага касцёла Віцебскай дыяцэзіі. Па жаданні Святога Айца Бэнэдыкта XVI ім стала новапабудаваныя святыня Езуса Міласэрнага.

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся яшчэ ўчора. У Віцебску прайшоў сімпозіўм прысвечаны тэме “Сям’я – праца і святкаванне”, а таксама моладзевы канцэрт, на плошчы перад касцёлам, у якім прынялі удзел моладзевыя гурты з усёй Беларусі. Сёння, адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта і працэсіяй Божага Цела, ад касцёла св. Духа да новай катэдры, пачалася падрыхтоўка да кульмінацыі ўрачыстасці – св. Імшы, падчас якой пасланнік Бэнэдыкта XVI кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor unum”, абвясціў новапабудаваную святыню катэдрай, зачытаўшы спецыяльную булу Пантыфіка. Іерарх таксама зачытаў пасланне кардынала Тарцызіо Бэртонэ, у якім Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы перадае беларускім вернікам прывітанне Папы і яго благаслаўленне.

Ва ўрачыстасцях у Віцебску прынялі ўдзел 10 біскупаў, сярод якіх былі таксама іерархі з Украіны, Латвіі і Польшчы, каля 200 святароў, законнікі і законіцы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і вялікая колькасць вернікаў з Віцебшчыны, Гродзеншчыны і Міншычыны. Перад святыняй быў устаноўлены светадыёдны экран, з дапамогай якога, людзі не патрапіўшыя ў катэдру, удзельнічалі ў св. Імшы. Пасля заканчэння літургіі, моладзь арганізавала на плошчы перад новай катэдрай імправізаваны канцэрт.








All the contents on this site are copyrighted ©.