2011-06-16 16:53:02

“Avvenire”: шукайце Бога аб’яўлення, а не стварайце бажкоў


На актуальнасць перасцярогі перад ідалапаклонніцвам, аб якой казаў падчас учарашняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец звярнуў увагу Джакама Ладавічы, выкладчык этыкі Каталіцкага універсітэта ў Мілане на старонках выдання італьянскага епіскапата “Avvenire”.

Ладавічы заўважае, што сёння ў свеце людзі таксама ствараюць шмат багжкоў, сярод якіх раса, камунізм, нацызм, прырода, навука, палітыка, а таксама прыемнасці, секс, наркотыкі, поспех, грошы і г.д. “Так як Богам нельга маніпуліраваць, а свае дары ён пасылае як ласку, то веруючы чалавек заўсёды шукае чагосці, чым можна кіраваць ўласнымі сіламі і радуецца, што служыць двум Панам, там дзе на Абсалют Бога вернік павінен адказаць абсалютнай, поўнай любоўю, якая патрабуе ўсяго жыцця, усіх сіл, усяго сэрца”, - казаў учора Пантыфік.

Гаворачы аб няверуючых Бэнэдыкт XVI нагадаў, што там, дзе Бог знікае, чалавек трапляе ў няволю ідалапаклонніцтва, як гэта паказалі таталітарныя рэжымы і розныя формы нігілізма, што працягваюць існаваць сёння”. Ладавічы адзначае ў гэтым кантэксце, што такой залежнасцю сёння можа быць залежнасць ад наркотыкаў і секса. Цытуючы словы Карла Барта, выдатнага швейцарскага тэолага, ён заўважае, што “калі неба пазбаўляецца Бога, тады зямля напаўняецца бажкамі”.

Галоўнай сённяшняй праблемай італьянскі прафесар лічыць драмай сучаснага чалавека з’яўляецца не нявер’е, але вера ва ўсё. Ён звяртае увагу на тое, што многія людзі звяртаюцца да магаў і шарлатанаў, але забываюцца аб Богу, які сам аб’явіўся людзям.








All the contents on this site are copyrighted ©.