Кардынал Таран: рух у краінах Магрыбу нарадзіўся з прагі шчасця
“Шчасце, гэта важнейшая
тэма для людзей кожнага месца і кожнай эпохі”, і яна неабходна для таго, каб зразумець
тое, што абываецца сёння ў Магрыбе”, сказаў кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай
рады па міжрэлігійным дыялогу падчас ХХХІІ сустрэчы ў Рыміні. “Маніфестанты, гэта
маладыя людзі, які патрабуюць працы, свабоды, годнасці, дэмакратыі. - адзначыў іерарх
- Я выступаюць не супраць кагосці, але за штосці. Гэта рух які нарадзіўся з прагі
шчасця”.
Кардынал Таран заўважыў, што “Міжземнамор’е з’яўляецца адкрытай брамай
для трох кантынентаў і з бясконцым акіянам знаёмстваў, але два берагі Міжземнага мора,
усё больш аддаляюцца адзін ад аднаго з прычыны эканамічнай і сацыяльнай няроўнасці
і ідэалагічнага супрацьстаяння”. “Аднак мірнае суіснаванне на тэрыторыі з трыма манатэістычнымі
рэлігіямі ў сваім ДНК магчыма, у пераглядзе сацыяльных каштоўнасцяў, неабходным для
пабудова адзінай чалавечай сям’і, што абараняе развіццё і годнасць кожнага, супрацьстаіць
ксенафобіі, закрыццю межаў і страху. - сказаў іерарх - Для гэтага неабходна адмысловая
“педагогіка сустрэчы”. Тры кіраўнікі манатэістычных рэлігій – хрысціянства, іўдаізма
і іслама, павінны спрыяць развіццю праграм накіраваных на выхаванне супольным каштоўнасцям,
міру, павазе, салідарнасці. Свабоды немагчыма дасягнуць коштам злоўжыванняў адносна
іншых”.