2011-06-16 16:38:38

Кардынал Амата аб Слузе Божай Маргарыце Рутан


RealAudioMP3 19 чэрвеня у францускім горадзе Дакс пройдзе беатыфікацыя законніцы Маргарыты Рутан. Святую беатыфікацыйную Імшу будзе цэлебраваць кардынал Анджэла Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Маргарыта Рутан нарадзілася 23 красавіка 1736 г. у горадзе Метц, у сям’і рабочага. Яе бацька з цягам часу стаў вядомым архітэктарам і прадпрымальнікам. Сваім дзецям, якіх было 8, даў добрае выхаванне.

“Маргарыта маючы 21 год уступіла ў Ордэн Дачок Міласэрнасці, які меў сваю сядзібу ў Парыжы. - сказаў кардынал Анджэло Амато - Яна на працягу 37 гадоў, аж да самай смерці служыла бедным у шматлікіх бальніцах Францыі. У 1773 г. будучая благаслаўлёна была прызначана на працу ў Дакс, дзе як настаяцельніца манаскага ордэну служыла з стараннасцю і прафесійнасцю хворым, бедным і сваім законным сёстрам”.

“Падчас Французскай рэфалюцыі ў 1793 г. сястра Маргарыта Рутан была арыштавана і пасля двух гадоў поўнай ізаляцыі была прыгаворана да смяротнага пакарання. Прыгавор суда быў здзейснены 9 красавіка 1794 г.”, - расказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Маргарыта Рутан была безпадстаўна абвінавачана ў сабатажы рэвалюцыі. “Парадаксальна, французскія рэвалюцыянеры ў імя свабоды адмаўлялі іншым у праве на свабоду верывызнання і сумлення - сказаў кардынал. - Рэвалюцыя прывяла не да раю на зямлі, але да тэррору, дзе словы свабоды, роўнасці і братэрства былі апаганены. На самой справе толькі праз Евангелле гэтыя словы адпавядаюць праўдзе, таму што звязаны са словам, якое дае ім сапраўднае значэнне – любоў”.

“Французскія рэвалюцыянеры былі відавочнымі ворагамі Ордэну Дачок Міласэрнасці, бо праз сваё адданае служэнне бедным і хворым не адпавядалі абвінавачванням у тым, што законніцы гэта паразіты грамадства”, - адзначыў кардынал Анджэла Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.