2011-06-16 15:08:38

Ватыкан: форум аб этыцы ў бізнэсе


RealAudioMP3 16-17 чэрвеня з нагоды другой гадавіны апублікавання папам Бэнэдыктам ХVI энцыклікі “Caritas in veritate” (“Любоў у праўдзе”), ў Ватыкане праходзіць сустрэча, прысвечаная этыцы ў бізнэсе. Арганізатарам гэтага мерапрыемтва з’яўляецца Папская рада “Iustitia et Pax” і яго мэта палягае ў тым, каб даць, канкрэтныя адказы на пытанні, што закрануў Пантыфік ў сваёй энцыкліцы, а таксама ў святле гэтага дакумента абмеркаваць новую эканамічную рэальнасць, выкліканую фінансавым крызісам. У форуме прымаюць удзел шматлікія каталіцкія іерархі, а таксама прадстаўнікі свету эканомікі і фінансаў: кіраўнікі прадпрыемстваў, фінансісты і навукоўцы.

Падчас сустрэчы, якая будзе працягвацца два дні, размова будзе ісці аб укладзе прадпрыемстваў у эканамічны рост, этыцы і прыбытку, любові і праўдзе ў свеце біснесу. Падчас дыскусій ўдзельнікі форума абмяркуюць магчымы вобраз сучаснага кіраўніка біснесу, які павінен кіравацца этыкай і інтэгральнасцю. Тэмай для разважанняў будуць думкі Папы, аб тым, што “любоў у праўдзе з’яўляецца асноўнай сілай для сапраўднага развіцця кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва”. На заканчэнне сустрэчы яе ўдзельнікі вызначаць агульныя накірункі, якія зробяць эканоміку і фінансы больш абпаведнымі годнасці чалавека і агульнаму дабру.








All the contents on this site are copyrighted ©.