2011-06-15 11:07:58

Святы Айцец прызначыў новага біскупа Кіева-Жытомірскага


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў адстаўку біскупа Кіева-Жытомірскага лацінскага абраду на Украіне Яго Эксцэленцыі Яна Пурвінскага, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права і прызначыў новым біскупам Кіева-Жытомірскім лацінскага абраду Яго Эксцэленцыю Пятра Геркуліяна Мальчука OFM, тытулярнага біскупа Медзіі, да гэтага часу дапаможнага біскупа Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі. Папа надаў яму таксама тытул арцыбіскупа "ad personam".

Пётр Геркуліян Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 г. у сяле Слабада Рашків у Малдове. У 1986 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). У 1989 г. уступіў у ордэн братоў меншых. Праз тры гады прыняў святарскае пасвячэнне. У 1992-1998 гг. вучыўся ў Рыме ў Папскім універсітэце “Antonianum”, дзе атрымала ступень доктара тэалогіі. На працягу некалькіх гадоў займаў адказныя пасады ў ордэне братоў меншых на Украіне. Біскупскую сакру атрымаў 3 мая 2008 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.