2011-06-15 13:05:38

Рым: сімпозіўм па праблеме сексуальнага выкарыстання дзяцей


RealAudioMP3 У лютым наступнага года Папскі Грыгарыянскі Універсітэт пры падтрымцы Апостальскай Сталіцы арганізуе сімпозіўм па праблеме сексуальнага выкарыстання дзяцей і іх ахове перад такога тыпу з’явамі. У форуме возме ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый і манаскіх ордэнаў.

Арганізатары на просьбу Кангрэгацыі Веравучэння імкнуцца дапамагчы біскупам і кіраўнікам манаскіх супольнасцяў выпрацаваць адпаведныя дырэктывы і пастырскія планы адносна з’явы сексуальнага выкарыстання непаўналетніх.

На сімпозіўм запрошаны псіхолагі, душпастыры, юрысты і тэолагі, якія паходзяць з розных геаграфічных і культурных частак свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.