2011-06-15 13:15:23

За апошнія 30 гадоў Ірак пакінула каля 1,25 млн. хрысціян


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Халдэйскай Каталіцкай Царквы Башар Варда з Эрбіля распавёў у інтэрв'ю арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, што за апошнія 30 гадоў Ірак пакінула каля 1,25 млн. хрысціян. Калі ў 1980-я гг. у Іраку пражывала 1,4 млн. хрысціян, то ў цяперашні час, па інфармацыі арцыбіскупа, іх колькасць набліжаецца да 150 тыс.

Іерарх паведаміў таксама, што з 2002 г. больш за 570 хрысціян былі забіты падчас міжрэлігійных і палітычных канфліктаў. У 2006-2010 г.г. 17 ірацкіх каталіцкіх святароў і 2 біскупы былі выкрадзены, падвяргаліся гвалту і катаванням. З іх 1 біскуп, 4 святары і 3 дыяканы былі забітыя.

Многія з застаўшыхся ў Іраку хрысціян хочуць эміграваць. Пачуццё песімізму сярод іх расце. Апошняе забойства праваслаўнага хрысціяніна, бацькі 4 дзяцей Аркана Джыхада Якаба і 29-гадовага хрысціяніна Ашура Якаба Іссы, сям'я якога не змагла знайсці ў якасці выкупу за яго 100 тыс. долараў, засталіся непакаранымі. Іракскія хрысціяне ўсё часцей гавораць аб тым, што ў іх “няма будучыні” у гэтай краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.