2011-06-15 12:17:47

Арцыбіскуп Вэльё: неабходна праўдзіва паказаць фенамен эміграцыі


RealAudioMP3 15 чэрвеня ў Рыме адбылася прэзентацыя “Гласарыя эміграцыі і прытулку”, дакумента Еўрапейскай эміграцыйнай сеткі, у якім змешчаны тлумачэнні ўсіх тэрмінаў і паняццяў, што выкарыстоўваюцца ў гэтай сферы. У мерапрыемстве прыняў удзел арцыбіскуп Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

У сваім дакладзе іерарх адзначыў, што Касцёл мае вялікі вопыт у сферы дапамогі эмігрантам і прымае удзел у шматлікіх ініцыятывах. “Навучанне Касцёла, ахоплівае вельмі важныя тэмы: справядлівае размеркаванне дабротаў, роўная годнасць ўсіх людзей, свабода перамяшчэння, свабода сумлення і павага да яе, абавязак клопату аб эмігрантах, а таксама абавязкі эмігрантаў”, - патлумачыў арцыбіскуп Вэльё. Іерарх заўважыў, што дакументы ІІ Ватыканскага сабора, энцыклікі і папскія пасланні, у поўні ахопліваюць тэму эміграцыі і даюць настаўленні не толькі палітычным дзеячам, але ўсім людзям. “Папская рада пастрыства мігрантаў і падарожнікаў, ад імя Святога Айца, мае заданне рэалізоўваць гэтыя настаўленні не толькі ў касцёльнай сферы, але таксама ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі”, - адзначыў арцыбіскуп.

Іерарх заклікаў да салідарнасці з і спрыяння паўсюднаму прызнанню годнасці і фундаментальных правоў кожнага эмігранта. Акрамя таго, кіраўнік Папскай рады пастрыства эмігрантаў і падарожнікаў, адзначыў шматлікасць адметнасцяў паміж людзьмі і культурамі, што з’яўляецца сапраўдным багаццем народаў. “Наша ідэнтычнасць, якая грунтуецца на хрысціянскім выхаванні і заходняй традыцыі, паклікана сустракацца з тым, што з’яўляецца адметным, без негаўнага ўспрыняцця”, - заклікаў іерарх. Арцыбіскуп Вэльё адзначыў, што ,нажаль, сёння яшчэ існуць праявы варожасці да замежнікаў, якія бачныя не толькі на індывідуальным узроўні, але таксама культурным, рэлігійным і палітычным. “Таму неабходна праўдзіва паказаць вялікі фенамен эміграцыі, які хоць і ўключае ў сябе праблематычныя аспекты, але ў той жа час з’яўляецца фундаментальнай магчымасцю, для многіх функцыянальных аспектаў прымаючай краіны, краіны паходжання і для салідарнасці паміж усімі людзьмі”, - адзначыў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, арцыбіскуп Вэльё.








All the contents on this site are copyrighted ©.