2011-06-14 15:29:34

В’етнам: католікі просяць Ватыкан паспрыяць вяртанню маёмасці


RealAudioMP3 Католікі в’етнамскай дыяцэзіі Хай Пхонг звярнуліся з просьбай да папскага дэлегата ў В’етнаме, арцыбіскупа Леапольда Джырэллі, аб дапамозе ў вяртанні касцёльнай маёмасці. Ватыканскі дыпламат знаходзіцца з візітам у гэтай краіне.

У дыяцэзіі Хай Пхонг арцыбіскуп Джырэллі наведаў санктуарый в’етнамскіх дамініканскіх мучанікаў, якія загінулі 150 гадоў таму ў правінцыі Хай Дуонг і, якіх Ян Павел ІІ канізаваў у 1988 г. Рэктар санктуарыя кс. Доўнг Ху расказаў, што ў 1967 г. улады краіны забралі частку зямлі, якая належала санктуарыю і пабудавалі на ёй чыгунку і дамы для мясцовых жыхароў, у якіх цяпер жыве шмат сем’яў. Рэктар звярнуўся з просьбай да прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, каб закрануў гэтае пэтанне ў размовах з уладамі краіны, каб апошнія аказалі дапамогу ў размяшчэнні гэтых асоб у іншым месцы.

Падчас візіту ў горадзе Ха Лонг мясцовыя католікі прасілі арцыбіскупа Джырэллі паспрыяць вяртанню зямлі, на якой знаходзіўся некалі касцёл, і яго аднаўленню.







All the contents on this site are copyrighted ©.