2011-06-14 17:22:39

"Cor Unum" дзякуе Касцёлу у Беларусі


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады "Cor Unum" кардынал Робэр Сара накіраваў падзячны ліст на імя старшыні Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Антонія Дзям’янкі за дапамогу, якую Касцёл у Беларусі аказвае ахвярам Чарнобыля.

Ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI ватыканскае ведамства выказвае падзяку Касцёлу ў Беларусі, а таксама ўсім тым, хто на працягу шматлікіх гадоў у Беларусі, а таксама ў далёкіх краінах — у Еўропе, Амерыцы і іншых месцах — з годнай захаплення ахвярнасцю і працяглай вернасцю прыкладаў намаганні дзеля аказання дапамогі ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

"Гатоўнасць і мабілізацыя, якія выклікала гэтае трагічнае здарэнне ў асобах і шматлікіх арганізацыях, без сумніву з’яўлялася матэрыяльнай і духоўнай падтрымкай пацярпелым, асабліва самым безабаронным; а таксама стала зернем дабра, якое прынясе вялікі плён як для тых, хто прымаў дапамогу, так і для тых, хто ахвяраваў гасціннасць і любоў", — адзначаецца ў лісце.

паводле catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.