2011-06-13 12:26:50

Іспанія: усё больш асоб зыходзяць на “абочыну” веры


RealAudioMP3 Іспанскія біскупы скіравалі адмысловы ліст пад назвай ”Укаранёныя ў Хрысце абвяшчаем Евангелле”, у якім адзначылі, што ў краіне расце колькасць асоб, якія, хоць і лічаць сябе веруючымі, “жывуць на абочыне веры”. На думку іерархаў гэта выклікана “секулярызмам, рэлігійнай абыякавасцю і ліберальнасцю грамадства”.

Біскупы звяртаюць увагу на тое, што ахрышчаныя, якія “не думаюць пра сэнс свайго існавання, становяцца лёгкай здабычай для рэлятывізма і суб’ектывізма”, бо баяцца “мець уласныя крытэрыі і адрознівацца ад іншых”. Яны намагаюцца мець “усё больш грашэй, цешыцца жыццём і мець уладу, несвядома адыходзячы ад Бога і Касцёла, які стварыў іх да веры”, - гаворыцца ў лісце.

Біскупы заўважаюць, што шматлікія ахрышчаныя забываюцца аб служэнні бліжняму. “Іншыя імкнуцца жыць верай у Бога, аднак не адмаўляюцца ад крытэрыяў свету і абіраюць шлях бясплённага рэлігійнага індывідуалізма”.- сцвярджаюць іерархі.

У “новай сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай рэальнасці”, біскупы прапануюць духавенству, манскім ордэнам і свецкім асобам пачаць новую евангелізацыю і не чакаць “са складзенымі рукамі, калі скончацца праблемы”. “Сапраўдныя вернікі” – гэта тыя, хто дазваляе евангелізаваць сябе і аднавіцца з Езусам на малітве, у літургіі і робячы справы міласэрнасці”, - сцвярджаюць іспанскія біскупы у сваім пастырскім лісце.







All the contents on this site are copyrighted ©.