Эстонская Праваслаўная Царква пераходзіць на Грыгарыянскі каляндар
Прэс-служба аўтаномнай
Эстонскай Праваслаўнай Царквы Канстантынопальскага Патрыярхату апублікавала камюніке
свайго Першаіерарха, Мітрапаліта Талінскага Стэфана, аб рэформе літургічнага календара,
якая будзе здзейснена ў Царкве з 2012 г. Пра гэта паведамляе французскі сайт “Orthodoxie”,
які прыводзіць поўны тэкст камюніке на французскай мове.
Пачынаючы з новага
года, ва ўсіх парафіях Эстонскай Праваслаўнай Царквы (за выключэннем некаторых, дзе
па душпастырскіх меркаваннях будзе захаваны юліянскі каляндар), усе нерухомыя святы
будуць адзначацца паводле грыгарыянскага календара. Рухомыя ж, як і раней, будуць
святкавацца згодна з юліянскім календаром.
Рашэнне было прынята на штогадовым
сходзе духавенства Царквы. 73 з 88 яго ўдзельнікаў выказаліся на карысць каляндарнай
рэформы. Пераход на т.зв. новы стыль у камюніке абгрунтоўваецца неабходнасцю “вызвалення
ад спадчыны Рускай Царквы” і імкненнем прытрымлівацца томаса Канстантынопальскага
Патрыярха з 1923 г. аб статусе Праваслаўнай Царквы ў Эстоніі.