2011-06-13 15:31:50

Турцыя: упершыню за 50 гадоў хрысціянін у парламенце


RealAudioMP3 Упершыню за апошнія 50 гадоў у турэцкі парламент увайшоў хрысціянін. У выніку нядзельных парламенцкіх выбараў мандат здабыў 47-гадовы адвакат Эрол Дора, член сірыйска-праваслаўнай супольнасці ў паўднёвай Анатоліі. Новы дэпутат з'яўляецца не толькі першым хрысціянскім парламентарыем у Анкары пасля ваеннага перавароту ў 1960 г., але першым, паходзячым з арамейскай меншасці.

Перад выбарамі было адзначана шмат хрысціянскіх кандыдатаў у спісах розных партый. Той факт, што, у канчатковым выпадку, хрысціян не аказалася ў ліку кандыдатаў з трох вялікіх палітычных партый, адзін з іх тлумачыць тэхнічнымі прычынамі, а не рэлігійнымі матывамі. Ужо сам факт прысутнасці хрысціянскіх кандыдатаў у спісах палітычных партый, у ацэнцы назіральнікаў, сведчыць аб узросшай павазе да іх у Турэцкай Рэспубліцы. Па словах сацыёлага Айхана Актара з універсітэта Білгі ў Стамбуле, "мы з'яўляемся сведкамі набліжэння дзяржавы да меншасцяў".

У апошні час кабінет прэм'ер-міністра Эрдагана выступіў са спрыяльнымі ініцыятывамі адносна хрысціян, складаючых менш за 1% выбаршчыкаў у Турцыі. Пасля дзесяцігоддзяў забароны, было дазволена адпраўляць набажэнствы ў многіх хрысціянскіх храмах і кляштарах. У доме Марыі ў Эфесе або касцёле св. Паўла ў Тарсе, якія з'яўляюцца музеямі, пасля папярэдняй заявы, хрысціянскія группы могуць адпраўляць свае набажэнствы.







All the contents on this site are copyrighted ©.