2011-06-13 14:25:14

Дрэздэн: беатыфікацыя Алоіса Андрыцкага


RealAudioMP3 У нямецкім Дрэздэне 13 чэрвеня адбылася беатыфікацыя кс. Алоіса Андрыцкага. Яе правёў папскі пасланнік, кардынал Анджэла Амато, старшыня Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

12 чэрвеня, падчас малітвы “Regina coeli”, Святы Айцец, нагадаў аб беатыфікацыі маладога святара, якога ў 1943 г. забілі нацысты. “Мы дзякуем Пану - сказаў Святы Айцец - за гэтага гераічнага сведку веры, які аддаў сваё жыццё ў імя Хрыста ў канцэнтрацыйным лагеры”. Папа адзначыў, што ў асобе маладога святара ў поўні праявілася справа Святога Духа, які зрабіў яго крыніцай веры і радасці для братоў па зняволенні. “Ведзены ласкай Святога Духа, Алоіс змог напісаць з канцлагера ў Дахаў: “Радуйцеся са мной”, словы якія выказваюць глыбокую і сапраўдную радасць, якую можа даць толькі Святы Дух”, - адзначыў Бэнэдыкт ХVI.

Алоіс Андрыцкі нарадзіўся ў 1914 г. у саксонскім Радзібор у сям’і, якая мела 5 дзяцей. Двое з іх стала святарамі. Яго беатыфікацыйны працэс пачаўся ў 1998 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.