Англія: дыскусія рэлігійных лідэраў аб палітыцы прэм’ер-міністра
З вострымі нападкамі
на сацыяльную палітыку цяперашняга брытанскага ўрада выступіў Архіепіскап Кентэрберыйскі
Роуэн Уільямс. Ён уключыў Англіканскую Царкву ў гарачую палітычную дыскусію. У інтэрв'ю
выданню “New Statesman” іерарх адказаў на пытанні, якія тычацца палітыкі прэм'ер-міністра
Дэвіда Кэмерана і яго кабінета. Падыход ўрада да сацыяльных праблем, як лічыць англіканскі
лідэр, выклікае “неспакой і гнеў” сярод народа Вялікабрытаніі.
У той жа час,
арцыбіскуп Вестмінстэрскі Вінцэнт Нікалс, прымас Каталіцкай Царквы Англіі і Уэльса,
больш схільны выказваць падтрымку ўраду Кэмерана, лічачы лідэра Кансерватыўнай партыі
больш схільным да традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў, перш за ўсё – сужэнства
і сям'і. Таксама каталіцкі іерарх мяркуе, што кансерватары імкнуцца надаць большую
ролю рэлігійным арганізацыям у грамадскім жыцці.
Хоць з іншага боку, арцыбіскуп
Нікалс таксама падвергнуў сумненню неабходнасць скарачэння расходаў на сацыяльныя
патрэбы, за што выступае кабінет Кэмерана. Больш адкрытая крытыка цяперашняга ўрада
арцыбіскупам Уільямсам стварыла сітуацыю, у якой англіканская іерархія можа ўспрымацца
як настаўленая апазіцыйна ў адносінах да ўрада Кэмерана.