2011-06-12 15:27:11

Святы Айцец ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы: Касцёл з'яўляецца каталіцкім з самага пачатку


RealAudioMP3 На ўніверсальны характар Касцёла, у якім Святы Дух пастаянна дзейнічае, яго апостальскі характар і святасць, якія з'яўляюцца дарам Бога, звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI у гаміліі падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 12 чэрвеня ва ўрачыстаць Спаслання Духа Святога ў ватыканскай базыліцы. "Для хрысціян, свет з'яўляецца вынікам любові Бога, які стварыў усе рэчы, якімі радуецца, бо з’яўляюцца "добрай справай", - адзначыў Святы Айцец.

Папа заўважыў, што "Бог не ёсць кімсці зусім іншым, немагчымым да названня, неясным. Бог аб'яўляе сябе, мае твар, ёсць розумам, воляй, Бог ёсць любоўю і прыгажосцю. Вера ў Духа Стварыцеля і вера ў Духа, якога уваскрослы Хрыстус даў апосталам і дае кожнаму з нас, непарыўна звязаны", - падкрэсліў Святы Айцец.

Ён звярнуў увагу на тое, што Святы Дух дае нам магчымасць распазнаць Бога ў Хрысце. Аб'яўляючы сябе ў Сыне, Бог паказвае праўду пра нас саміх, а ў выпадку Пяцідзесятніцы, мы перажываем глыбокае ўнутранае пераўтварэнне: са шматлікасці фарміруецца разнароднае адзінства, а з аб'яднаўчай сіла Ісціны расце паразуменне. Гэта адбываецца ў вызнанні веры, якое прамаўляецца на розных мовах па ўсім свеце.

"Дух Святы абвяшчае і вылівае любоў, якая абдымае кожную рэч. У той жа час, Закон пашыраецца, адкравае сябе, хоць і становіцца больш простым: гэта Новы Запавет, які Дух "піша" у сэрцах веруючых у Хрыста" - падкрэсліў Папа.

Ён адзначыў, што такім чынам нам становіцца зразумелай вельмі важная рэч: што Касцёл з'яўляецца каталіцкім з самага пачатку, і яго паўсюднасць – не вынік пазнейшага далучэння розных супольнасцяў. Бо з самага пачатку Святы Дух стварыў яго як Касцёл усіх народаў і ён ахоплівае ўвесь свет, нішчыць усе межы: расавыя, нацыянальныя, класавыя, бурыць бар'еры і аб'ядноўвае людзей у веры ў Трыадзінага Бога. Ад пачатку Касцёл з'яўляецца адзіным, каталіцкім і апостальскім – гэта яго істота і такім ён павінен быць прызнаны. Ён святы не дзякуючы здольнасцям сваіх членаў, але таму, што сам Бог сваім Духам стварыў яго і заўсёды асвячае яго", - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа таксама звярнуў увагу на "глыбока чалавечыя словы" з сённяшняга Евангелля аб тым, што "вучні ўзрадаваліся", калі ўбачылі уваскрослага Езуса. "Страчаны Сябар зноў сярод іх, і той, хто раней хваляваўся, цяпер радуецца", - сказаў Папа. Ён адзначыў, што гэта мае значна больш шырокі кантэкст, бо страчаны Сябар прыходзіць не адкуль-небудзь, але перамагаючы смерць. Ён з'яўляецца Сябрам і, разам з тым, Ісцінай, якая дае жыццё людзям, і гэта не звычайная радасць, а дар Святога Духа. "Сёння, ва ўрачыстасць Яго Спаслання, гэты выраз адносіцца і да нас, таму што ў веры мы можам бачыць Яго, у веры Ён прыходзіць да нас і таксама нам паказвае свае рукі і бок, а мы радуемся гэтаму", - сказаў на заканчэнне сваёй гаміліі Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.