2011-06-12 15:47:06

Мінск: акцыя “У абарону жыцця”


RealAudioMP3 11 і 12 чэрвеня ў Мінску праходзіла акцыя “У абарону жыцця”. Яна была арганізавана прадстаўнікамі каталіцкіх, праваслаўных і пратэстантцкіх рэлігійных арганізацый. У дзіцячых парках імя Горкага, Чалюскінцаў, а таксама на вуліцы Няміга валанцёры і прафесійныя псіхолагі раздавалі маладым людзям інфармацыйныя буклеты і размаўлялі аб згубнасці і шкодзе абортаў і каштоўнасці чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

Яны падкрэслівалі, што аборт, які многія называюць метадам кантралявання нараджальнасці, па сутнасці з’ўляецца забойствам. Для жанчыны ён мае цяжкія наступствы: смерць, бясплоддзе і глыбокія псіхалагічныя траўмы. Як адзначыла каардынатар праграммы, псіхолаг Таццяна Фірысюк, існуе шмат выпадкаў, калі жанчына робіць гэты крок, таму што не ведае, на што ідзе, проста не мае дакладнай інфармацыі. А калі атрымлівае яе, часта змяняе папярэдняе рашэнне.

Кожны год у свеце дзве трэція цяжарнасцяў заканчваюцца абортам. Краіны СНД ў гэтай статыстыцы – на першым месцы ў Еўропе. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі за апошнія пяць гадоў колькасць абортаў скарацілася ў пяць разоў (раней яна перавышала ў два разы нараджальнасць), але і гэта статыстыка не суцяшае: толькі па афіцыйных дадзеных на 100 родаў у Беларусі прыходзіцца 38 абортаў. Акцыя, якая прайшла сёння ў Мінску, не аднаразовая, валанцёры сістэматычна наведваюць універсітэты і студэнцкую паліклініку, дзе асабіста размаўляюць з маладымі людзьмі аб каштоўнасці жыцця, асабліва ненароджанага.







All the contents on this site are copyrighted ©.