2011-06-11 11:23:36

Кананічная сітуацыя біскупаў, прыняўшых сакру без згоды Святога Айца


RealAudioMP3 Сённяшні нумар “L'Osservatore Romano” публікуе дэкларацыю Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, якая мае на мэце патлумачыць кананічную сітуацыю біскупаў, прыняўшых сакру без згоды Святога Айца. Канон 1392, выданага ў 1983 г. Кодэкса кананічнага права, прадугледжвае ў такіх выпадках пакаранне ў выглядзе экскамунікі на моцы самаго права. Гэтае пытанне з'яўляецца асабліва актуальным у сувязі з Каталіцкім Касцёлам у Кітаі, дзе пад ціскам улад адбываюцца біскупскія пасвячэнні без мандата Святога Айца.

Папская рада адзначае, што запіс у каноне 1382 наогул не выклікае сумневу, бо ў выпадку такой важнай працэдуры, як удзяленне біскупскай сакры, існуе ўпэўненасць у поўнай свядомасці ўсіх уцягнутых бакоў. Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе экскамунікі на моцы самаго права, з якой можа вызваліць выключна Апостальская Сталіца. І біскупа, які без згоды Папы праводзіць абрад кансэкрацыі, і таго, хто прымае сакру. Гэта пацверджана навучаннем Касцёла.

У той жа час, Папская рада па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў адзначае, што існуюць агульныя нормы кананічнага права, якія датычаць пакарання. Яны прымаюць пад увагу абставіны, пры якіх было здзейснена правапарушэнне, у тым ліку вонкавы ціск. Такім чынам, справа кожнай асобы, у выпадку біскупскай сакры без папскага мандата, разглядаецца індывідуальна, згодна з асабістай сітуацыяй. Неабходна разгледзець усе абставіны, пры якіх было здзейснена злачынства. У той жа час, у дакументце адзначаецца, што такія выпадкі прыносяць шкоду і падзелы ў шэрагі вернікаў, таму ад тых, хто апынуўся ў гэтай сітуацыі, патрабуецца аднаўленне аўтарытэту праз публічныя знакі паяднання і пакаяння.

Апостальская Сталіца заклікае ўстрымлівацца ад такіх дзеянняў, бо у адваротным выпадку асоба "здзяйсняе акт маральна нелегітымны, і таму блюзнерскі”. Апостальская Сталіца можа палічыць неабходным накласці на дадзеную асобу іншыя касцёльныя пакаранні, калі паўстае неабходнасць направіць скандал, спыніць хаос сярод вернікаў і захаваць дысцыпліну ў Касцёле. Апостальская Сталіца не губляем надзеі, што такія асобы звернуцца з просьбай аб вызваленні з экскамунікі, просячы паяднання з Касцёлам.







All the contents on this site are copyrighted ©.