11 чэрвеня Святы Айцец
сустрэўся ў зале Паўла VI цыганскімі пілігрымамі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150
гадавіны з дня нараджэння і 75 годдзя мучаніцкай смерці Зефірына Шымэнеса Маллы, цыганскага
благаслаўлёнага іспанскага паходжання.
Папа сказаў, што гісторыя цыганскага
народа складаная, а часам вельмі балючая. “Вы з’яўляецеся народам, які на працягу
мінулых стагоддзяў не ствараў нацыяналістычных ідэалогій, не меў жадання заваёўваць
землі ці дамінаваць над іншымі народамі”, - нагадаў Пантыфік. “Вы засталіся без бацькаўшчыны
і прынялі ўвесь еўрапейскі кантынент як свой дом. Аднак, існуюць сур’ёзныя і трывожныя
праблемы ў грамадствах, у якіх вы жывіцё”, - адзначыў Папа. “Касцёл запрашае вас жыць
паводле запаведзяў Евангелля, давяраючы Хрысту, будуючы лепшую будучыню Еўропы”, -
сказаў Святы Айцец.
Падчас аўдыенцыі цыгане пазнаёмілі Папу са сваёй гісторыяй
і сучасным становішчам. З іх вуснаў прагучалі чатыры сведчанні, якія закранулі розныя
аспекты існавання цыганскага народу. 18-гадовы Карло Мікіч, сказаў, што маладыя цыгане
думаюць аб будучыні і мараць вучыцца, працаваць, мець свой дом і дакументы. Чэя Стойка,
вязень некалькіх нямецкіх концлагераў, задала ў сваім сведчанні некалькі балючых пытанняў,
якія датычаць гісторыі народу. “Я была дзіцём і бачыла як паміралі ў канцлагерах іншыя
дзеці, жанчыны і мужчыны. - узгадала яна - Я пытала сябе: чаму? Што мы зрабілі дрэннага,
злога, чаму нас забіваюць? Пра гэта немагчыма забыцца. Еўропа не павінна забыццца
пра гэта”. Памэла Суффер, у сваю чаргу, гаварыла пра будучыню наступных пакаленняў
і пажадала “цыганскім дзецям светлай і спакойнай будучыні, у якой яны змогуць жыць
і развівацца разам з іншымі дзецьмі Еўропы і свету, не адчуваючы адчужэння і дыскрымінацыі”.
Арцыбіскуп
Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, прадстаўляючы
цыганскіх пілігрымаў Бэнэдыкту ХVI, адзначыў, што ад сустрэчы з Папам яны чакаюць
умацавання веры, надзеі і любові, каб яшчэ больш любіць, служыць і жыць у Езусe і
яго Касцёлe”.