2011-06-11 15:43:32

Арцыбіскуп Мадрыда пра чаканні ад Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Мадрыда, кардынал Антоніо Марыя Роўко Варэла выказаў пажаданне, каб Сусветныя дні моладзі сталі стымулам для моладзевай працы Касцёла ў Іспаніі. "Мы спадзяемся, - сказаў іерарх - што многія “інфікаваныя” радасцю гэтага фестывалю скажуць: "Хрыстус ёсць тут – і ён тут для мяне". "Маладыя людзі таксама сёння могуць знайсці ў Касцёле фундамент цвёрдай веры. Гэта адбываецца вельмі часта ў новых манаскіх супольнасцях", - сказаў кардынал.

Іерарх паведаміў, што на форум прыедзе моладзь з краін, дзе хрысціяне падвяргаюцца ганенням. Перш за ўсё, семінарысты з Ірака. Сярод зарэгістраваных на сённяшні дзень удзельнікаў са 110 краін ёсць 37 маладых людзей з Лівіі.

Іспанскі ўрад таксама аказаў падтрымку ў арганізацыі Сусветных дзён моладзі. Дзякуючы яго пастанове, ахвяраванні на правядзенне форуму не падлягаюць падаткаабкладанню. Акрамя таго, удзельнікі не павінны плаціць консульскі збор. Сусветныя дні моладзі будуць праходзіць з 16 па 21 жніўня ў сталіцы Іспаніі. У іх прыме ўдзел Папа Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.