2011-06-10 15:28:32

Пасяджэнне Паўночнаамерыканскай праваслаўна-каталіцкай тэалагічнай камісіі


RealAudioMP3 Чарговае пасяджэння Паўночнаамерыканскай праваслаўна-каталіцкай тэалагічнай камісіі распачалося ў Свята-Уладзімірскай семінарыі ў Крэствуде, якая належыць да Амерыканскай Праваслаўнай Царквы. Камісія з'яўляецца афіцыйным экуменічным праектам Пастаяннай канферэнцыі кананічных праваслаўных біскупаў Амерыкі (SCOBA) і Камітэта экуменічных і міжрэлігійных сувязяў каталіцкіх біскупскіх канферэнцый ЗША і Канады. Праект стартаваў у 1965 г. Першая тэалагічная дыскусія па пытаннях аб прыродзе Святога Духа ў рамках кансультацый прайшла ў кастрычніку 1999 г.

У 2003 г. удзельнікі камісіі заклікалі Праваслаўную і Каталіцкую Цэрквы да практыкі сумеснага чытання “Сімвала веры” і адмовы ад называння адзін аднаго “ерэтыкамі”. У 2010 г. удзельнікі камісіі яшчэ раз пацвердзілі, што абедзве Цэрквы цалкам прызнаюць сакрамэнты адзін аднаго.

Тады ў адмысловым дакуменце іерархі напісалі, што “нягледзячы на ​​рознагалоссі па пытанні ролі Біскупа Рыма ў сусветным хрысціянстве, нам уяўляецца відавочным, што агульнае паміж праваслаўнымі і католікамі істотна пераўзыходзіць нашы рознагалоссі. Абедзве нашы Цэрквы настойваюць на бесперапыннасці вучэння апосталаў як аснове нашай веры, што выводзіцца з кантэксту гістарычнай хрысціянскай супольнасці”. Праваслаўныя і каталіцкія біскупы напісалі: “Мы разам верым, што як Цэрквы сваім жыццём ўкаранёныя ў Боскай Літургіі, так і жыццё кожнай асобы фарміруецца і сілкуецца Словам Божым і сакрамэнтах: хросце, канфірмацыі, Эўхарыстыі, праз якія вернікі ўваходзяць ў Цела Хрыстова, у той час як праз біскупскае пасвячэнне некаторыя з іх ставяцца на пастаяннае служэнне сакрамэнтаў і кіраванне, а хрысціянскае сужэнства – мужчыны і жанчыны – у літургічнай супольнасці робіць іх вобразамі адзінства Хрыста і Касцёла”.







All the contents on this site are copyrighted ©.