2011-06-10 13:31:46

Жэнева: форум ААН прысвечаны Яну Паўлу ІІ


RealAudioMP3 20 чэрвеня ў сядзібе ААН ў Жэневе адбудзецца мерапрыемства пад назвай “Спрыянне правам чалавека і Ян Павел ІІ”. Арганізатарамі гэтага форуму з’яўляюцца пастаянныя прадстаўніцтвы Апостальскай Сталіцы і Рэспублікі Польшча пры ААН. Падчас сустрэчы з дакладамі выступяць шматлікія касцёльныя іерархі і палітыкі, адбудзецца паказ дакументальнага фільма, прысвечанага благаслаўлёнаму Папе, і адчыніцца выстава паштовых марак, звязаных з тэмай апостальскіх падарожжаў Яна Паўла ІІ.

Арцыбіскуп Сільвано Марыя Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё, што падчас форуму з дакладам выступіць кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ. Тэмай яго прамовы будуць тэалагічныя карані навучання Яна Паўла ІІ аб правах чалавека. Кардынал Філіп Барбарэн, арцыбіскуп Ліона, будзе гаварыць аб праблеме рэлігійнай свабоды ў свеце, а пасол Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы Мардахай Леві раскажа аб заслугах Яна Паўла ІІ для яўрэйскага народа. “Усё гэта паказавае, што фундаментальнае пасланне аб непадзельнасці і ўніверсальнасці правоў чалавека, якое Касцёл дае праз Яна Паўла ІІ, працягвае быць эфектыўным і можа стаць шляхам для дасягнення міра і спрыяння годнасці, таксама краін бедных і на шляху развіцця”, - адзначыў арцыбіскуп Тамазі.

“ААН мае ў Жэневе адзін з важнейшых слупоў міжнароднай структуры – Раду па п равах чалавека. Мы думаем, што падкрэсліць важнасць укладу і асобы Яна Паўла ІІ асабліва важна ў гэтым кантэксце. Маецца на ўвазе, прысутнасць Яна Паўла ІІ, якая ўсё яшчэ вельмі жывая: ён жадаў, у нейкім сэнсе зрабіць Касцёл “голасам тых, хто не мае голасу” угэтым свеце: польскіх рабочых, індзейскіх народаў, ненароджанных дзяцей. Яго называлі “Папам правоў чалавека”.

Арцыбіскуп Тамазі адзначыў, што сёння навучанне Яна Паўла ІІ застаецца актуальным, бо Святы Айцец Бэнэдыкт XVI працягвае развіваць некаторыя фундаментальныя ідэі, якія яшчэ будучы кардыналам, абдумываў са сваім благаслаўлёным папярэднікам. “Неабходны пастаянныя міжнародныя дэбаты аб цяжкасцях сучаснага свету, у якіх прыярытэт павінен надавацца не столькі палітычнай карэктнасці, колькі чалавечай асобе”, адзначыў у інтэрв’ю нашаму радыё спецыяльны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Тамазі.







All the contents on this site are copyrighted ©.