2011-06-10 12:03:18

Бэнэдыкт XVI стварыў новую халдэйскую епархію ў Канадзе


RealAudioMP3 10 чэрвеня Бэнэдыкт XVI стварыў новую халдэйскую епархію ў Канадзе з катэдрай у гонар Мар Аддаі ў Таронта, а таксама прызначыў яе першага біскупа Ханна Зора, перавёўшы яго з архіепархіі Ахваз у Іране. Святы Айцец захаваў Ханну Зора тытул арцыбіскупа “ad personam”.

Іерарх з 1974 г. узначальваў халдэйскую архіепархію Ахваз. У 1987 г. пакінуў Іран і працаваў у Рыме, пакуль у 1993 г., не быў накіраваны на пастырскую дзейнасць у халдэйскую супольнасць у Канадзе.

У Канадзе налічваецца каля 38 тыс. вернікаў халдэйскага абрада. Пастырскую дзейнасць сярод іх вядуць акрамя арцыбіскупа Ханна Зора, яшчэ чатыры святары. Усе яны працуюць пад юрысдыкцыяй лацінскага арцыбіскупа Таронта. Асноўная частка вернікаў халдэяў пражывае ў вялікіх канадскіх гарадах: Таронта, Лондан-Вінсдары, Гамільтане, Ванкуверы і Аттаве.







All the contents on this site are copyrighted ©.