2011-06-09 17:03:50

“L’Osservatore Romano” пра невядомую дзейнасць кардынала Пачэллі


RealAudioMP3 У сённяшнім выданні “L’Osservatore Romano” Вічэнтэ Карчэль Орці піша пра амаль невядомыя факты з дзейнасці папы Пія XII у цяжкі перыяд гісторыі ХХ стагоддзя. Аўтар нагадвае пра пяць пасяджэнняў у Ватыкане ў 1931 г., прысвечаным падзеям у Іспаніі, калі кардынал Пачэллі, адразу пасля абвяшчэння Іспанскай Рэспублікі, выступаў за прызнанне Апостальскай Сталіцай яе ўраду, паміма засцярог, якія іерарх меў да спосабу яе стварэння.

Калі абмяркоўвалася магчымасць прапановы прызначэння новага пасла пры Апостальскай Сталіцы, кардынал Пачэллі папрасіў урад Іспаніі не настойваць на кандыдатуры Луіса дэ Зулуэта, які быў непажаданы і прапанаваў іншага кандыдата, які задаволіў усіх. Аўтар артыкула падкрэслівае, што Апостальская Сталіца навязала дыпламатычныя адносіны з Іспанскай Рэспублікай, нягледзячы на тое, што яе канфлікт з Касцёлам пачаўся з першых дзён існавання.

На думку Вічэнтэ Карчэла Орці, погляды кардынала Пачэллі на гэтых нарадах з’яўляюцца палітычна-рэлігійным сінтэзам праблемы тагачаснай Іспаніі, якую Апостальская Сталіца мусіла вырашыць неадкладна.







All the contents on this site are copyrighted ©.