2011-06-09 14:02:56

Турцыя: праблемы з рэлігійнай свабодай


RealAudioMP3 “Першым крокам да рэлігійнай свабоды ў Турцыі павінен стаць дыялог паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі”, - сказаў у інтэрв’ю агенству “Acs” прэс-сакратар турэцкага епіскапата Рынальда Мармара. “З цяперашнім урадам былі зроблены некаторыя крокі наперад - адзначыў ён - Аднак важна паставіць у фундамент культуры дыялог, таму што толькі так мы можам наблізіцца да людзей і зрабіць магчымым пераадоленне розніц”, - падкрэсліў Рынальда Мармара

Кіраўнік Асацыяцыі Пратэстанскіх Цэркваў Турцыі Зэкай Тан’яр, таксама адзначыў, што тэма рэлігійнай свабоды у Турцыі вельмі актуальная для прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій. Гэта тычыцца пытанняў, звязаных з месцамі малітвы і цяжкасцю ў магчымасці выхавання святароў. “Не хапае заканадаўчай базы для афіцыйнай магчымасці развіцця хрысціянскай адукацыі. - адзначыў Зэкай Тан’яр - Нават калі правы гарантуюцца законам, у рэальнасці часта не паважаюцца, асабліва на мясцовым узроўні, дзе адміністрацыі баяцца згубіць падтрымку электарата з-за падтрымкі хрысціян”. Акрамя таго, кіраўнік Асацыяцыі Пратэстанскіх Цэркаваў звярнуў увагу на недахоп плюралізма і талерантнасці ў краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.