2011-06-09 16:06:50

Пасяджэнне праваслаўна-лютэранскай багаслоўскай камісіі


RealAudioMP3 З 31 мая па 7 чэрвеня ў горадзе Лютэрштадт-Вітэнберг у Германіі праходзіла 15-я сесія Сумеснай лютэранска-праваслаўнай камісіі. Пасяджэнні праводзіліся пад сумесным старшынствам мітрапаліта Сассімскага Генадзя (Канстантынопальскі Патрыярхат) і епіскапа Дональда Маккойда (Евангеліцка-лютэранская царква ў Амерыцы). У іх прынялі ўдзел дзесяць прадстаўнікоў Сусветнай лютэранскай федэрацыі, а таксама прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў.

Абодва бакі прадставілі ўласныя ацэнкі вынікаў дыялогу. Прагучала занепакоенасць Праваслаўных Цэркваў тэндэнцыямі размывання маральных нормаў і традыцыйных асноў у некаторых лютэранскіх цэрквах. Было выказана асуджэнне практыкі благаслаўлення гомасексуальных саюзаў, а таксама святарскія і біскупскія пасвячэнні адкрыта практыкуючых гомасексуалістаў. У чарговы раз прагучала занепакоенасць узвядзення жанчын у біскупскі сан.

У ходзе пасяджэння, заклапочанасць праваслаўных па ўказаных пытаннях была даведзена да ведама лютэранскіх партнёраў па дыялогу. Пры гэтым было адзначана, што згаданыя тэндэнцыі ўступаюць у супярэчнасць з духам і мэтамі багаслоўскага дыялогу паміж дзвюма хрысціянскімі традыцыямі. На сустрэчы ў Лютэрштадце-Вітэнбергу была завершана падрыхтоўка багаслоўскага тэксту аб падабенствах і адрозненнях у разуменні праваслаўнымі і лютэранамі некаторых аспектаў эклезіялогіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.