2011-06-09 16:48:20

Кс. Ламбардзі аб абвінавачваннях у бок Ватыканскага радыё


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, 9 чэрвеня адказаў на пытанні італьянскага выдання “Corriere della sera” з нагоды сітуацыі, якая склалася вакол Ватыканскага цэнтра радыёперадач, што знаходзіцца ў Санта Марыя дэ Галерыя, у ваколіцах Рыма. Ужо на працягу некалькі год людзі, якія пасялілся вакол ватыканскіх радыёантэн звяртаюцца ў італьянскія суды са скаргамі на тое, што электрамагнітныя хвалі кепска ўплываюць на іх стан здароўя і спрыяюць развіццю цяжкіх захворванняў. Аднак, даследванні спецыяльных медыцынскіх і радыёнавуковых камісій не пацвердзілі ўплыву радыёхваляў на здароўе жыхараў.

У інтэрв’ю “Corriere della sera” Кс. Ламбардзі заўважыў што Апостальская Сталіца у 1992 г. прыняла рэкамендацыі Міжнароднай камісіі па абароне ад неіянізаванай радыяцыі, каб гарантаваць працаўнікам і насельніцтву бяспечныя ўмовы, таму сёння Ватыканскі цэнтр радыёперадач адпавядае ўсім стандартам. Кс. Ламбардзі, адзначыў, што Ватыканскае радыё прытрымліваецца таксама ўсіх нормаў італьянскага заканадаўства ў гэтай сферы і кіруецца дакументамі заключанымі паміж Італіяй і Апостальскай Сталіцай. “Хачу таксама дадаць што радыёхвалі скіраваны ўверх, а не паралельна зямлі, што з’яўляецца абавязковым у адносінах да насельніцтва, што жыве навокал”, - дадаў дырэктар Ватыканскага радыё.

Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, расказаў што кароткія хвалі, на якіх сігнал з Ватыканскага цэнтра радыёперадач перадаецца ў розныя куткі свету, усё яшчэ застаюцца вельмі важнымі, таму што даюць магчымасць дасягнуць самых далёкіх куткоў планеты, асабліва тых, дзе забаронены незалежныя ці каталіцкія радыёстанцыі. “Ватыканскае радыё развіваецца разам з новымі тэхналагічнымі вынаходніцтвамі, таму замена электрамагнітнай тэхналогіі на лічбавую гэта толькі пытанне часу. - сказаў кс. Ламбардзі - Я заўсёды паўтараў, што спакой насельніцтва з’яўляецца вельмі важным для нас і мы імкнемся паважаць усе нормы і аб’ектыўныя ўмовы, таму нагоды для хваляванняў не павінна быць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.