2011-06-09 13:47:54

Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прадстаўнікоў цыган


RealAudioMP3 11-12 чэрвеня каля 1,5 ты. цыган з Еўропы здзейсняць пілігрымку ў Рым з нагоды 150 гадавіны з дня нараджэння і 75-годдзя мучаніцкай смерці Зефірына Гімэнеса Маллы (1861-1936), цыганскага благаслаўлёнага іспанскага паходжання.

11 чэрвеня цыганскія пілігрымы будуць прыняты на спецыяльнай аўдыенцыі папам Бэнэдыктам ХVI. Арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў, адзначыў вялікае значэнне гэтага народу для Касцёла, дзе яго прадстаўнікі могуць атрымаць духоўную сілу і дапамогу ў жыцці, якое часта назначана недаверам і адчужэннем. Падчас аўдыенцыі цыгане пазнаёмяць Святога Айца са сваёй гістрыяй і сучасным становішчам праз чатыры кароткія сведчанні. Сярод прысутных будзе Чэя Стойка, цыганская каталічка, якая была вязнем канцлагераў Аўшвіц-Біркенаў і Берген-Бельзэн.

Цыганскія супольнасці ў мінулым ужо сустракаліся на аўдыенцыях з Пантыфікамі. Папа Павел VI у 1965 г. сустрэўся з імі ў Памецыі, горадзе які знаходзіцца недалёка ад Рыма. Ян Павел ІІ, падчас Вялікага юбілею 2000 года, прасіў у Пана прабачэння за грахі ўчыненыя ў гісторыі адносна цыган.

У свеце пражывае больш за 36 млн. цыган розных энтічных груп. Найбольш вядомыя Ромы, Сінці, Манушы, Кале, Рудары. 18 млн. пражывае ў Індыі, якая лічыцца іх радзімай. У Еўропе каля 12-15 млн. цыган, найбольш у Румыніі і Венгрыі. У ЗША каля мільёна і 900 тыс. у Бразіліі.

Дзякуючы міжнародным арганізацыям, у апошні час шматлікія краіны падтрымліваюць ініцыятывы з мэтай садзейнічання паспяховай інтэграцыі цыган у грамадства, шляхам адукацыі, працы, годнага жыцця і медыцынскай дапамогі.







All the contents on this site are copyrighted ©.