2011-06-08 10:28:28

Шры-Ланка: школы рэлігіі ў турмах


RealAudioMP3 Рэлігійныя школы будуць адчынены ў турмах Шры-Ланкі. На думку мясцовага ўрада паглыбленне ведаў аб веры будзе спрыяць лепшай сацыяльнай інтэграцыі адбываючых пакаранне пасля іх вызвалення. Адукацыйныя курсы аб хрысціянстве, ісламе, індуізме і будызме будуць дзейнічаць на тэрыторыі турэмных устаноў і рэабілітацыйных структур для моладзі. Сакратар Міністэрства рэабілітацыі і турэмнай рэформы Дэсанаяк, падкрэсліў што мэта ініцыятывы заключаецца ў тым, “каб даць пакараным магчымасць атрымаць рэлігійную адукацыю, якая дапаможа палепшыць якасць іх жыцця пасля вызвалення”.

Рэлігійныя супольнасці Шры-Ланкі з радасцю ўспрынялі гэту ініцыятыву ўрада, але адзначылі, што маюць жаданне, каб навучанне рэлігіі праходзіла прафесійна, з павагай да спецыфікі асобных тэмаў. “У турмах знаходзяцца розныя асобы, але нягледзячы на цяжкасць злачынстваў, якія яны ўчынілі, нашай задачай з’яўляецца дапамагчы ім, а рэлігіі робяць чалавека лепшым”, -сказаў сакратар Федэрацыі індуістаў Рамахандра Куруккал Бабушарма. Мусульманскі лідэр, імам Саед Хассан Мулана адзначыў, што пажадана, каб навучанне мела высокую якасць і характарызавалася павагай да розных традыцый. “Рэлігіі нельга навучаць хутка і за кароткі час. Па-першае неабходна зразумець, ментальнасць пакараных і іх сустрэча з верай не павінна быць цяжкай”, адзначыў імам.







All the contents on this site are copyrighted ©.