2011-06-08 15:13:37

Нігерыя: ісламскія фундаменталісты напалі на каталіцкую катэдру


RealAudioMP3 7 чэрвеня ісламскія фундаменталісты напалі на каталіцкую катэдру ў нігерыйскім горадзе Майдугуры. У выніку атакі загінула па крайняй меры 11 чалавек, шмат параненых, сур’ёзна пацярпеў будынак катэдры.

Біскуп Олівер Дашэ Доэме, мясцовы ардынарый, паведаміў, што ў катэдры адбыўся выбух, у выніку якога ўвесь будынак моцна пашкоджаны. Улады краіны лічаць, што напад здзейсніла ісламская фундаменталісцкая секта “Боко Арам”, члены якой называюць сябе “талібамі Нігерыі” і неаднаразова ўжо былі арганізатарамі тэрактаў. “Сітуацыя ў Майдугуры вельмі напружаная, - заявіў іерарх. Ён нагадаў, што два тыдні таму быў здзейснены напад на іншыя касцёл і школу з выкарыстаннем выбуховых рэчываў. У панядзелак, 6 чэрвеня, загінуў адзін з ісламкіх лідэраў, які выступаў супраць секты “Боко Арам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.