Сваю сённяшнюю катэхезу
падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Бэнэдыкт XVI прысвяціў свайму апостальскаму
падарожжу ў Харватыю, якое праходзіла 4-5 чэрвеня. Папа нагадаў, што дэвізам яго візіта
ў гэту краіну былі словы “Разам у Хрысце”. Святы Айцец падкрэсліў, што гэтыя словы
выражаюць перш за ўсё вопыт аб’яднання ў імя Хрыста, быцця Касцёлам, сабрання Народу
Божага вакол Наступніка св. Пятра. “Аднак “Разам у Хрысце” мела, у даддзеным выпадку,
асаблівае значэнне для сем’яў. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Для мяне было вельмі важна
ўмацаваць у веры перш за ўсё сем’і, якія ІІ Ватыканскі Сабор назваў “хатнімі касцёламі”.
“У сённяшняй Еўропе, народы з моцнай хрысціянскай традыцыяй маюць асаблівую
адказнасць абараняць і спрыяць каштоўнасці сям’і, заснаванай на сужэнстве, што застаецца
прынцыповым у адукацыйнай і грамадскай сферах. Гэта пасланне мела асаблівае значэнне
для Харватыі, багатай духоўнай, этычнай і культурнай спадчынай, якая рыхтуецца да
ўваходу ў Еўрапейскі Саюз”.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што св. Імша, якую ён цэлебраваў
у нядзелю разам з харвацкімі сем’ямі, праходзіла ў духоўнай атмасферы чакання Урачыстасці
Спаслання Святога Духа. “Як у вялікім “вячэрніку” пад адкрытым небам, харвацкія сем’і
аб’ядналіся ў малітве, разам просячы дароў Святога Духа. - сказаў Папа - Гэта мне
дало магчымасць падкрэсліць дар і дзейнасць дзеля адзінства Касцёла, а таксама ўмацаваць
сужонкаў у іх місіі”.
“У нашыя дні, калі, нажаль, павялічваецца колькасць разводаў,
вернасць сужонкаў стала сама па сабе яскравым сведчаннем любові Хрыста, які дае жыць
сутнасцю сужэнства, гэта значыць, саюзам мужчыны і жанчыны, якія дзякуючы ласцы Хрыста,
любяць і дапамагаюць адзін аднаму на працягу ўсяго жыцця, у радасці і бядзе, у здароўі
і хваробе. Першы ўрок веры заключаецца менавіта ў сведчанні вернасці сужэнскім абяцанням:
ад гэтага дзеці вучацца, нават без словаў таму, што Бог, гэта любоў верная, церпялівая,
шчырая і ўважлівая. Вера ў Бога, які з’яўляецца Любоўю перадаецца натуральным чынам
у любоў да дзяцей, плён гэтага адзінства. Аднак вернасць немагчыма без Божай ласкі,
без падтрымкі, якая паходзіць ад веры і Святога Духа. Таму Панна Марыя не перастае
прасіць у свайго Сына, як на вяселлі ў Кане, пастаяннага аднаўлення ў сужонках дара
“добрага віна” – Яго ласкі, што дазваляе жыць “адным целам” у любой сітуацыі і на
працягу ўсіх гадоў жыцця”.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што быў вельмі ўражаны сустрэчай
з харвацкай моладзю, якая прайшла на плошчы Елачыча ў Заграбе. Папа расказаў, што
быў вельмі рады сустрэчы з новым пакаленнем харватаў, іх маладой верай, натхнённай
жаданнем жыцця і адкрыцця яго значэння, дабра, свабоды, што азначае Бога.
“Было
вельмі прыемна чуць з якім энтузіязмам і радасцю спявала моладзь. і потым у момант
слухання і малітвы, злучыцца ў глыбокай цішыні! Да іх я паўтарыў пытанне, што Езус
скіроўваў да сваіх вучняў: “Чаго шукаеце?”. Аднак, я сказаў ім, што Бог перш і больш
шукае іх. У гэтым заключаецца радасць веры: зразумець, што Бог цябе палюбіў першы!
Гэта адкрыццё назаўсёды нас робіць яго вучнямі, і значыць заўсёды маладымі духам!
Гэта таямніца, падчас нашай сустрэчы, перажывалася ў малітве і эўхарыстычнай адарацыі:
у цішыні нашае “быццё ў Хрысце” знайшло сваю поўню. Так маё запрашэнне наследаваць
Хрыста стала эхам слова, якое ён сам скіроўваў да сэрцаў моладзі”.
“Яшчэ адным
момантам, які можна назваць “вячэрнікам” стала малітва нешпараў у катэдральным касцёле
Заграба, разам з біскупамі, святарамі, законнікамі, клерыкамі семінарый і навіцыямі.
- сказаў Папа - Таксама і тут, асаблівым чынам мы перажылі вопыт нашага быцця “сям’ёй”
як касцёльнай супольнасцю. Гаворачы аб прыкладзе благаслаўлёнага кардынала Стэпінаца,
які мужна супрацьстаяў нацысцкай, фашысцкай і камуністычнай дыктатурам, Пантыфік
адзначыў, што прапанаваў яго як узор, які можа служыць умацаваннем для біскупаў і
святароў у іх служэнні.
Значнай назваў Святы Айцец сустрэчу з прадстаўнікамі
грамадзкай супольнасці, свету палітыкі, навукі, культуры і эканомікі, а таксама членамі
дыпламатычнага корпуса і рэлігійнымі лідэрамі, якая прайшла у Нацыянальным тэатры
ў Заграбе. “У гэтым асяродку я меў задавальненне гаварыць аб вялікай культурнай харвацкай
традыцыі, неадлучнай ад гісторыі гэтай краіны і жывой прысутнасці Касцёла, дзякуючы
якой узнікалі шматлікія інстытуты і выхоўваліся выдатныя дзяржаўныя мужы, якія шукалі
праўду і супольнае дабро”, сказаў Бэнэдыкт XVI.
“Яшчэ раз, для ўсіх нас відавочным
стала глыбокае пакліканне Еўропы, якое заключаецца ў абароне і аднаўленні гуманізма,
заснаванага на хрысціянскіх каранях і які можна назваць “каталіцкім”, гэта азначае,
паўсюдным і інтэгральным. Гуманізм, у цэнтры якога знаходзіцца чалавечая асоба, яго
трасцэндэнтная адкрытасць і ў той жа час гістарычная рэальнасць, здольны натхняць
розныя палітычныя праекты, якія скіраваны на пабудову сапраўднай дэмакратыі, заснаванай
на маральных каштоўнасцях укаранёных у самой чалавечай прыродзе. Глядзячы на Еўропу
як на народ са старажытнай і моцнай хрысціянскай традыцыяй, што з’яўляецца часткай
еўрапейскай цывілізацыі, у той час як ён рыхтуецца увайсці ў склад палітычнага Саюза,
прымусіла нанава адчуць тэрміновасць выкліка, які сёння стаіць перад насельніцтвам
кантынента, а менавіта – выкліка не баяцца Бога, Бога Езуса Хрыста, які з’яўляецца
Любоўю і Праўдай, які не забірае свабоду, але аднаўляе яе і дорыць гарызонты надзеі”.
На
заканчэнне катэхезы Папа падзякаваў усім хто яго суправаджаў падчас падарожжа і падрымліваў
малітвай, а таксама заклікаў прасіць Панну Марыю – Каралеву харвацкага народа, каб
гэты візіт прынёс шматлікія плёны для харвацкіх сем’яў, грамадства і ўсёй Еўропы.