2011-06-08 14:58:51

85 годдзе Ватыканскага радыё. Армянская праграма


RealAudioMP3 У гэтым годзе наша радыё адзначае сваё 80-годдзе. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі цыкл інфармацыйных матэрыялаў пра паасобныя рэдакцыі нашага радыё. Сёння мова пойдзе пра армянскую. Першыя свае праграмы яна пачала перадаваць у 1966 г. Яе заснавальнікам быў кардынал Ян Пётр ХIV Агаджанян.

“У перыяд вялікіх сацыяльных перамен і ў надзеі на лепшую будучыню праграмы рэдакцыі даюць армянам на радзіме і ў дыяспары вялікую маральную і духоўную падтрымку. Супрацоўнікі намагаюцца падтрымаць жывымі рэлігійныя пачуцці свайго народу.

Асаблівую ўвагу армянская праграма надае сацыяльным і маральным пытанням, якія датычаць сям’і і моладзі. Сталымі рубрыкамі праграмы з’яўляюцца: гісторыя Арменіі, яе рэлігійнае жыццё, экуменічныя адносіны, і сучасныя падзеі з рэлігійнага жыцця.

Інфармацыяй з інтэрнэт-старонкі армянскай рэдакцыі карыстаюцца іншыя СМІ. Праграма супрацоўнічае з армянскім Патрыярхатам. “Біскупы і святары, якія вядуць пастырскую працу ў шматлікіх краінах, часта сочаць за дзейнасцю Патрыярхата слухаючы нашы перадачы”, - кажа кіраўнік армянскай праграмы. Жон Жэй.







All the contents on this site are copyrighted ©.