2011-06-07 14:55:18

Санкт-Пецярбург: асвячэнне помніка католікам ахвярам рэпрэсій


RealAudioMP3 У Санкт-Пецярбургу Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Іван Юркавіч асвяціў помнік католікам Савецкага Саюза – ахвярам палітычных рэпрэсій. Ён узведзены на тэрыторыі былых Выбаргскіх могілак, каля касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Выбаргскіх каталіцкіх могілках было пахавана больш за 40 тыс. чалавек. Сярод іх Магілёўскія мітрапаліты і біскупы, арцыбіскуп Аляксандр Бенуа, ліцэйскі сябар Пушкіна Канстанцін Данзас і іншыя вядомыя асобы. Зараз тэрыторыя могілак занятая прамысловымі прадпрыемствамі, пад карпусамі фабрык і асфальтам дагэтуль спачываюць парэшткі пецярбургскіх католікаў. Зараз абмяркоўваецца праект пробашча мясцовай парафіі кс. Рыхарда Штарка па стварэнні на месцы могілак Парка Памяці.

На помніку з чорнага мармуру, які сімвалізуе гару Галгофу, выбіты імёны 16 святароў-мучанікаў. Зараз ідуць беатыфікацыйныя працэсы некаторых з іх: біскупа Антонія Малецкага, кс. Канстанціна Будкевіча і кс. Паўла Хоміча.








All the contents on this site are copyrighted ©.