2011-06-07 14:43:05

Першы сусветны конкурс сучаснага мастацтва і біяэтыкі


RealAudioMP3 Кафедра ЮНЕСКА па біяэтыцы і правах чалавека пры Папскім універсітэце “Regina Apostolorum” разам з Еўрапейскім Рымскім Універсітэтам упершыню арганізуюць Сусветны конкурс сучаснага мастацтва і біяэтыкі. Конкурс будзе прысвечаны тэме чалавечай спагадлівасці. Мастакі, якія прымуць удзел у конкурсе, павінны паказаць этычныя ідэалы чалавека і павагу да культурных разнастайнасцяў.

Адзінаццаць прац-пераможцаў будуць выстаўлены ў Нью-Ёрку, у штаб-кватэры ААН. Акрамя таго адмысловыя выставы адбудуцца ў Хьюстане і Рыме, дзе нагодай для экспазіцыі стане семінар “Біяэтыка, мультыкультуралізм і рэлігія”.

Па меркаванні аргкамітэта конкурсу, творы мастацтва, сімвалічныя ці абстрактныя, павінны спасылацца на тэму біяэтыкі і правоў чалавека. У конкурсе могуць удзельнічаць мастакі, незалежна ад іх узросту, расы, полу, нацыянальнасці, культуры, або рэлігіі. Адметнасць конкурса ў тым, што на яго можна прадстаўляць як карціны, так і фотапрацы.







All the contents on this site are copyrighted ©.