Пасланне Экуменічнай рады Цэркваў з нагоды Пяцідзесятніцы
Экуменічная Рада Цэркваў
з нагоды ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, якая сёлета адзначаецца 12 чэрвеня, апублікавала
адмысловае пасланне, у якім адзначае, што “святкаванне Пяцідзесятніцы дае кожнай хрысціянскай
супольнасці і паасобнаму верніку перажыць асаблівым, эўхарыстычным і даксалагічным,
чынам дар Святога Духа”. Пасланне падпісалі шматлікія рэлігійныя лідэры. Яны заклікаюць
вернікаў да аднаўлення веры ў сілу Святога Духа, якога просяць “аднавіць Царкву, даючы
ёй новы подых і сілу стаць у сённяшнім свеце сведкай Крыжа і Уваскрасення, справядлівасці,
міру і надзеі”.
У пасланні адзначаецца, што Святы Дух паказвае чалавецтву Хрыста
як Пана і Збаўцу і нясе яго з любоўю ў сэрцы людзей” ён “працягвае збаўчую дзейнасць
Хрыста ў часе і прасторы, распальваючы Боскую энергію, якая часта незразумелая для
чалавечага духа”.
У пасланні падкрэсліваецца, што сіла, якую вучні атрымалі
ў дзень Пяцідзесятніцы ў выніку Спаслання Святога Духа была дадзена для абвяшчэння
Евангелля збаўлення па ўсёй зямлі дзеля змены свету, якую пачаў Хрыстус”.