2011-06-07 14:23:46

Венесуэла: хваля вандалізму супраць рэлігійных сімвалаў


RealAudioMP3 Венесуэлу ў апошні час патрэсла хваля вандалізму, накіраванага супраць рэлігійных сімвалаў. Большая частка акцый вандалізму была накіравана супраць статуй і абразоў Маці Божай – заступніцы краіны.

У заходнім штаце краіны – Лары вандалы стрэлілі ў твар адной са скульптурных выяваў Панны Марыі. Іншая частка скульптурнай кампазіцыі была варварскім чынам разбіта. Некалькі тыдняў таму ў штаце Яракуй вандалы абезгаловілі статую святога доктара Хасэ Грэгорыё Эрнандэса, а ў скульптуры Панны Марыі з Карамото адсеклі рукі. Многія святыя выявы былі замазаны чырвонай фарбай.

Ніхто з вандалаў злоўлены не быў. Некаторыя мяркуюць, што адказнасць за ўсё могуць несці адэпты сатанінскіх сектаў. Аднак многія жыхары краіны ўскладаюць віну на палітыкаў. Міністр унутраных спраў краіны Тарэк эль Айссамі паабяцаў пакараць тых, хто стаіць за вандаламі. Паводле яго слоў, такім чынам была зроблена спроба дыскрэдытаваць урад.

Венесуэльскі епіскапат выступіў з заявай у сувязі з гэтымі падзеямі, у якім рашуча асудзіў гвалт у дачыненні да рэлігійных сімвалаў. У заяве гаворыцца, што напады ў апошнія дні, нароўні з іншымі аналагічнымі падзеямі, якія адбываліся ў апошнія гады, абражаюць пачуцці каталіцкай большасці венесуэльскага народа, не адпавядаюць духу павагі, цярпімасці і любові да рэлігіі, і ставяць пад пагрозу ажыццяўленне асноўнага права на свабоду рэлігіі і сумлення, замацаваных у Канстытуцыі Венесуэлы".







All the contents on this site are copyrighted ©.