2011-06-07 15:07:14

Бэнэдыкт XVI узначаліць працу Кангрэса духавенства Рымскай дыяцэзіі


RealAudioMP3 13 чэрвеня папа Бэнэдыкт XVI накіруецца з Ватыкана ў рымскую базыліку св. Яна на Латэране, дзе адкрые Кангрэс духавенства Рымскай дыяцэзіі. Форум будзе праходзіць у перыяд з 13 па 16 чэрвеня. Святы Айцец будзе прысутнічаць на штогадовай сустрэчы рымскага духавенства, дзейнасцю якога кіруе ад імя Пантыфіка Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні.

Прыбыўшы ў базыліку св. Яна на Латэране ў панядзелак вечарам, Папа адкрые кангрэс прамовай, якую скіруе да каля 2 тыс. святароў дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.