2011-06-07 15:33:07

Аўстралія: Касцёл абвінавачвае ўрад у парушэнні Канвенцыі ААН


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл Аўстраліі абвінаваціў урад краіны ў парушэнні Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Прычынай стала адасланне назад у Малайзію 800 бежанцаў, у тым ліку беспрытульных дзяцей, у абмен на вызваленне 4 тыс. бежанцаў з малазійскіх турмаў. Па словах кс. Джыма Карці, каардынатара Службы просячых прытулку і бежанцаў, гэты факт ставіць іх жыццё пад пагрозу.

У паведамленні, апублікаваным Сіднэйскай дыяцэзіяй, падкрэсліваецца, што Міністр іміграцыі Крыс Боуэн "павінен аўтаматычна стаць апекуном дзяцей эмігрантаў, якія прыехалі ў Аўстралію па моры ў пошуках прытулку". Адправіць іх назад у краіну, дзе правы чалавека не гарантаваныя, гэта абуральнае парушэнне Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якую Аўстралія абавязалася выконваць".

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з бежанцамі, у тым ліку Міжнароднай амністыі і Чырвонага Крыжа, святар адзначыў, што "ніхто не можа гарантаваць або абараніць дабрабыт гэтых дзяцей, калі яны вярнуцца ў Малайзію". Ён нагадаў, што малазійскае права прадугледжвае, у прыватнасці, прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да дзяцей. Ён выказаў занепакоенасць тым, што гэтыя дзеці могуць быць падвергнуты ў Малайзіі недаяданню, жорсткаму абыходжанню, не змогуць хадзіць у школу, або нават могуць быць пасаджаны ў турму на 4-5 гадоў.

Пытанне бежанцаў уздымаў 1 чэрвеня ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI на сустрэчы Генерал-губернатарам Аўстраліі спадарыняй Квенцін Брайс.







All the contents on this site are copyrighted ©.