2011-06-07 12:49:47

105 тыс. хрысціян у год памірае падчас міжрэлігійных канфліктаў


RealAudioMP3 “Кожныя пяць хвілін у свеце памірае за веру хрысціянін”, - сцвярджае вядомы італьянскі сацыёлаг і рэлігіязнаўца, прадстаўнік арганізацыі па Бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Масіма Інтровінье. У сваім дакладзе на Міжнароднай канферэнцыі па міжрэлігійным дыялогу паміж хрысціянамі, юдэямі і мусульманамі ў Будапешце сацыёлаг заявіў, што кожны год 105 тыс. хрысціян памірае гвалтоўнай смерцю падчас міжрэлігійных канфліктаў. Гэта толькі хрысціяне забітыя за веру, сюды не ўключаны ахвяры грамадзянскіх войнаў. Палітык заклікаў прызнаць, што хрысціяне падвяргаюцца найбольшаму пераследу ў свеце сярод рэлігійных супольнасцяў.

Каталіцкі бок на сустрэчы прадстаўлялі: старшыня Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы кардынал Петэр Эрдо, кіраўнік францішканскай кустодыі Святой Зямлі а. П'ербаціста Піццабалла. Глоўным госцем форуму быў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё.

Кардынал Петэр Эрдо адзначыў, што існуе рэальная небяспека знікнення хрысціян як рэлігійнай меншасці на Блізкім Усходзе, а Еўропа павінна быць гатова да новай хвалі эмігрантаў, на гэты раз – хрысціян.







All the contents on this site are copyrighted ©.