2011-06-06 15:39:06

Ірак: “ноч міру” паміж хрысціянамі і мусульманамі


RealAudioMP3 Халдэйскі арцыбіскуп Кіркуку, Луіс Сако, ужо чарговы раз звярнуўся з заклікам спыніць гвалт ў дачыненні да хрысціян у Іраку. “Хопіць гвалту! Мы не хочам жыць як вязні страху, як чужыя ў сваіх дамах і гарадах”,- сказаў іерарх падчас “міжрэлігійнай ночы міру”, якая прайшла 5 чэрвеня ў катэдральным касцёле Кіркука. У сустрэчы прынялі ўдзел шматлікія хрысціяне і мусульмане, сярод якіх былі віцэгубернатар правінцыі, кіраўнік мясцовай паліцыі, вайсковыя начальнікі, святары суніцкай і шыіцкай плыняў іслама.

“Іракскія хрысціяне гатовы зрабіць усё для прымірэння ў краіне, бо адчуваюць братэрскую сувязь з мусульманамі",- сказаў халдэйскі арцыбіскуп. Але мы не хочам жыць у ізаляваных гетта, або ў лагерах для бежанцаў, арганізаваных дыяспарах для эмігрантаў. Мы марым аб пабудове братэрскай супольнасці, фундаментам якой будзе мір, стабільнасць і бяспека”. Іерарх адзначыў, што сустрэча хрысціян і мусульман у Кіркуку з’яўляецца асабліва важнай ў “часе пакутаў” выкліканых “сляпым і смяротным гвалтам” апошніх дзён. Іерарх падкрэсліў, што нягледзячы на страх, хрысціян і мусульман аб’ядноўвае Божая Маці, якая з’яўляецца мастом, што злучае паслядоўнікаў гэтых рэлігій.








All the contents on this site are copyrighted ©.