2011-06-06 13:31:36

Завяршыўся візіт Бэнэдыкта XVI у Харватыю


RealAudioMP3 5 чэрвеня Святы Айцец завяршыў свой пастырскій візіт у Харватыю. Цырымонія развітання, якая павінна была адбыцца ў аэрапорце “Плесо” ў Заграбе, была адменена з-за распачаўшагася моцнага дажджу. Але негледзячы на тое, што не было афіцыйных прамоваў, Бэнэдыкт XVI і прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч абмяняліся сваімі развітальнымі пасланнямі.

Святы Айцец адзначыў, што вера харвацкага народу была захавана дзякуючы адважнаму сведчанню яго шматлікіх братоў і сясцёр, некаторыя з якіх аддалі сваё жыццё за Хрыста і яго Евангелле. Бэнэдыкт ХVI звярнуў увагу на тое, што для яго было вялікай радасцю бачыць сёння вельмі жывой старажытную хрысціянскую традыцыю харвацкага гарода. “Гэта ваша духоўнасць, якую трэба падтрымліваць і ўмацоўваць, павінна прынесці вельмі станоўчыя вынікі для ўсяго грамадства, дзякуючы супрацоўніцтву, паміж Касцёлам і дзяржаўнымі ўстановамі, што павінна быць спакойным і плённым. - сказаў Папа - У гэты час, калі здаецца адсутнічаюць моцныя і стабільныя кропкі апоры, хрысціяне аб’яднаныя “разам у Хрысце”, вуглавым каменні, могуць працягваць будаваць іх, як душа народу, дапамагаючы грамадству ў яго развіцці і прагрэсе”.

З свайго боку прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч, падзякаў Пантыфіку за візіт. “Візіт Бэнэдыкта XVI у Харватыю быў вельмі важнай падзей, якая будзе для маіх суайчыннікаў знакам надзеі і натхнення ў будучыні”, - напісаў спадар Ёсіпавіч. Ён выказаў падзяку Папе і Апостальскай Сталіцы за іх падтрымку Харватыі ў справе падрыхтоўкі да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз. “Ваша Святасць заклікаў харвацкі народ упэўнена глядзець у напрамку еўрапейскай будучыні, а таксама харвацкія ўлады да адказнай абароны інтэрэсаў свайго народа ў гэтым працэсе”, - адзначыў прэзідэнт Ёсіпавіч.

Кіраўнік дзяржавы выразіў упэўненасць, што каштоўнасці якія складаюць харвацкую ідэнтычнасць будуць асноўным укладам гэтай краіны, краіны свабоды і талерантнасці, у супольную сям’ю еўрапейскіх народаў. Акрамя таго, прэзідэнт Харватыі падзякаваў Святому Айцу за словы аб ролі сумлення ў грамадскай сферы, якія з’яўляюцца вельмі важнымі ў барацьбе з карупцыяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.