Англія: Касцёл і Скотланд-Ярд разам змагаюцца з гандлем людзьмі
Каталіцкі Касцёл у
Англіі і Уэльсе пачаў праграму супрацоўніцтва з брытанскай паліцыяй, мэта якой заключаецца
ў пошуку ахвяраў гандлю людзьмі і дапамозе ім выйсці з асяродкаў, дзе яны часта становяцца
аб’ектамі сексуальнага выкарыстання. Дзейнасць супольнай працы святароў і стражаў
парадку скіравана да людзей, якія прыбылі ў краіну, вельмі часта нелегальным чынам,
і былі прымушаны да цяжкай хатняй працы ці заняцця прастытуцыяй.
На сайце Каталіцкага
епісакапата Англіі інспектр Скотланд-Ярда Кэвін Хіланд адказвае на пытанні і тлумачыць
вернікам ці тым, чые дзеці наведваюць каталіцкія школы, якім чынам яны могуць дапамагчы
перамагчы тое, што часта называюць “гандлем рабамі”. “Калі бачыце кагосці, хто жыве
ў доме побач, але з’яўляецца замежнікам і магчыма паходзіць з Паўднёвай Амерыцы, Азіі
ці Усходняй Еўропы, і ў той жа час заўважаеце, што ён не паводзіць сябе свабодна,
вельмі часта здараецца, што там нешта не нармальна”, - адзначае інспектар паліцыі.
На сайце Каталіцкага Касцёла ў Англіі змешчана ўся неабходная інфармацыя, парады і
нумары тэлефонаў, патэлефанаваўшы па якім можна распавесці аб заўважаных прыкметах
злачынства.