2011-06-05 13:22:37

Святы Айцец да харвацкай моладзі: сэнс жыцця ў любові, якая шукае дабра для іншага (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Вечарам 4 чэрвеня, Святы Айцец прыняў удзел у малітоўным чуванні разам з харвацкай моладзю, якая сабралася на плошчы Ёсіпа Елачыча ў цэнтры Загрэбу. Падчас гэтай сустрэчы Бэнэдыкт XVI звярнуўся да маладых людзей з прамовай у якой заклікаў шукаць сапраўднага сэнса жыцця ў любові, што жадае дабра для іншага чалавека і ў Хрысце, які навучае гэтай любові. Прапаноўваем вашай увазе поўны тэкст прамовы Пантыфіка.

Дарагая моладзь!

Вітаю ўсіх вас з вялікай любоў’ю! Я асабліва рады быць з вамі на гэтай гістарычнай плошчы, якая з’яўляецца сэрцам Забрэбу. Гэта месца сустрэчаў і камунікацый, дзе часта пануе шум і рух штодзённага жыцця. Цяпер ваша прысутнасць перамяняе яе амаль у “храм”, столяй якога з’яўляецца неба, што сёння вечарам здаецца схіляецца да нас. У маўчанні мы жадаем прыняць абвешчанае Слова Божае, каб яно асвяціла нашыя думкі і сагрэла нашыя сэрцы.

Я выказваю шчырую падзякую арцыбіскупу Сракічу, старшыні біскупскай Канферэнцыі Харватыі, за словы, якімі ён адкрыў нашу сустрэчу. Асабліва вітаю і дзякую двум маладым людзям, якія далі нам свае прыгоржыя сведчанні. Вопыт перажыты Даніэлем, нагадвае вопыт Святога Аўгустына: гэта вопыт шукання любові з вонку” і затым адкрыццё, што яна знаходзіцца бліжэй чым мы да сабе саміх, што яна “кранае” да глыбіні і ачышчае ... Матэя расказала нам аб прыгажосці супольнасці, якая адкрывае сэрца, розум і характар ... Дзякую вам!

Св. Павел у Пасланні, якое было прачытана, заклікаў нас, каб мы “заўсёды радаваліся ў Пану” (Філ. 4,4) Гэтыя словы, якія пранікаюць душу, калі зразумеем, што Апостал Народаў напісаў гэтае Пасланне да хрысціян у Філіпіі, калі знаходзіўся ў турме, у чаканні вынясення прыгавора. Ён быў закуты у ланцугі, але абвяшчэнне і сведчанне Евангелля не можна быць заключана ў турму. Вопыт св. Паўла паказвае, якім чынам магчыма на нашым шляху захаваць радасць, нават у самыя цёмныя моманты жыцця. Аб якой радасці ён гаворыць? Мы ўсе ведаем, што ў сэрцы кожнага ляжыць моцнае жаданне радасці. Любое дзеянне, кожны выбар, кожны намер, нясе гэту ўкрытую ў сабе глыбокую і натуральную патрэбу. Але вельмі часта мы заўважаем, што верым ў тое, што не задавальняе гэтага жадання, часта выяўляецца яго часовасць. Менавіта ў гэтыя моманты мы адчуваем патрэбу чагосці большага, што надае сэнс штодзённаму жыццю.

Дарагія сябры, ваша маладосць гэта час, які Пан дае, каб вы адкрылі для сябе сэнс існавання. Гэта час вялікіх гарызонтаў, інтэнсіўна перажываных пачуццяў, але гэта таксама перыяд страху з-за доўгатэрміновых і цяжкіх выбараў, з-за цяжкасцяў у вучобе і ў працы, пытанняў адносна таямніцы болю і пакут. У Евангеллі св. Яна Езус пытаецца сваіх вучняў: “Чаго шукаеце?” (Ян 1,38). Дарагая моладзь, гэтыя словы, гэтае пытанне, што трывае ў часе і прасторы, кранае кожнага мужчыну і жанчыну, якія адкрываюць сябе на жыццё і шукаюць правільнага шляху. І вось сюрпрыз: голас Хрыста паўтарае вам: “Чаго шукаеце?” Езус гаворыць з вамі сёння праз Евангелле і Святога Духа. Гэта Ён шукае вас, перш чым вы Яго пачнеце шукаць. Цалкам паважаючы вашу свабодную волю Ён набліжаецца да кожнага з вас і дае Сябе як сапраўдны і галоўны адказ на гэтае жаданне, якое знаходзіцца ў вашым жыцці, на жаданне жыцця, якое заслугоўвае на тое, каб яго перажыць. Дазвольце, каб Ён узяў вас за руку! Дазвольце, каб заўсёды станавіўся большым сябрам і спадарожнікам вашага шляху! Давярайце Яму, ён ніколі вас не падвядзе! Езус можа пазнаёміць вас з любоў’ю Бога Айца, даць вам зразумець, што вашае шчасце рэалізуецца ў сяброўстве з Ім, у аб’яднанні з Ім, таму што мы былі створаны і збаўлены з любові і толькі ў любові, якая жадае і шукае дабра для другога, сапраўды пазнаем значэнне сэнсу жыцця і мы шчаслівыя, што яго перажываем, нават падчас цяжкасцяў, выпарабаванняў, расчараванняў, ідучы супраць плыні.

Дарагая моладзь, належачы Хрысту вы зможаце жыць у поўні тым, кім вы з’яўляецеся. Як ведаеце, я напісаў на гэту тэму Пасланне для Сусветных Дзён Моладзі, на якім мы сустрэнемся ў жніўні ў Мадрыдзе і да якога цяпер рыхтуемся. Я пачаў яго з высказвання св. Паўла: “укаранёныя і умацаваныя ў Хрысце, цвёрдыя ў веры” (Кал 2,7). Узрастаючы ў сяброўстве з Панам, праз яго Слова, Еўхарыстыю і прыналежнасць да Касцёла, з дапамогай вашых святароў, вы зможаце сведчыць перад усімі сваю радасць з прычыны сустрэчы Таго, хто заўсёды вас суправаджае і кліча, каб жылі ў даверы і надзеі. Пан Езус не з’яўляецца Настаўнікам, які падманвае сваіх вучняў. Ён гаворыць ясна, што ісці за Ім патрабуе ініцыятывы і асабістай ахвяры, але яно таго варта. Дарагая моладзь, не дайце ўвесці сябе ў падман, прывабіць сябе абяцаннямі лёгкага поспеху, стылем жыцця, якія абапіраецца на тым, што бачнае. Не паддавайцеся спакусе абсалютнага даверу матарыяльным дабротам, не жадаючы бачыць праўду, якая сягае далей, як зорка высока на небе, туды куды жадае весці нас Хрысту! Дазвольце весці сябе да вышынь Бога! У час вашай маладосці няхай вас падтрымлівае сведчанне шматлікіх вучняў Хрыста, якія перажывалі гэты час, нясучы ў сэрцы Евангелле. Узгадайце аб Францішку і Клары з Азізі, аб Розы з Вітэрбо, аб Тэрэзе ад Дзіцятка Езуса, аб Дамініку Савіо.

Як шмат маладых святых у Касцёле! Але тут, у Харватыі, мы думаем аб благаслаўлёным Яне Мэрцу. Гэты малады чалавек, які цалкам аддаў сябе грамадскаму жыццю, пасля смерці сваёй першай любові, маладой Грэты, пачаў вучобу ва ўніверсітэце. У часы Першай сусветнай вайны, ён бачыў знішчэнні і шматлікія смерці, але ўсё гэта фармавала і ўзмацоўвала яго, дазваляючы перамагчы моманты крызісу і духоўнага барацьбы. Вера Яна ўмацоўваецца да такой ступені, што ён вырашае вывучаць літургію і пачынае інтэнсіўнае апостальства сярод моладзі. Ён адкрывае прыгажосць каталіцкай веры і разумее, што пакліканнем яго жыцця з’яўляецца сяброўства з Хрыстом. Яго жыццё было поўнае вялікіх учынкаў любові і дабрыні. Ян Мэрц памёр пасля некалькіх месяцаў хваробы 10 мая 1928 г. ва ўзросце 32 гадоў, ахвяруючы сваё жыццё за Касцёл і моладзь.

Гэта маладое жыццё, ахвяраванае з любові, нясе водар Хрыста і для ўсіх з’яўляецца натхненнем да таго, каб не баяцца даручыць сябе Пану, як гэта мы бачым прыкладзе Панны Марыі, Маці Касцёла, якую ў Харватыі ўшаноўваюць як “Маці Божую з Каменнай Брамы”. У гэты вечар хачу даручыць Ёй кожнага з вас, каб суправаджала сваёй апекай, і перш за ўсё дапамагала вам сустрэць Пана і знайсці ў Ім поўнае значэнне вашага існавання. Марыя не баялася даверыць сябе Божаму плану. Мы бачым у Ёй, да якой мэты мы пакліканы: да поўнай еднасці з Панам.

Усё наша жыццё жыццё, гэта шлях да Адзінства і Святой Тройцы, якою ёсць Бог. Мы можам жыць з упэўненасцю, што ніколі не будзем пакінутымі. Дарагая моладзь Харватыі, я абдымаю вас усіх, як дзяцей. Вы ў маім сэрцы і я пакідаю вам маё благаславенне. “Заўсёды радуйцеся ў Пану!” Няхай вашай сілай будзе Яго радасць, радасць сапраўднай любові. Амэн. Пахвалёны Езус Хрыстус і Марыя!








All the contents on this site are copyrighted ©.