2011-06-05 12:35:14

Бэнэдыкт XVI заклікаў сем'і да актыўнага ўдзелу ў евангелізацыі (поўны тэкст)


RealAudioMP3 5 чэрвеня Бэнэдыкт XVI, узначаліў св. Імшу з нагоды Нацыянальнага дня харвацкіх каталіцкіх сем’яў, які сёння адзначаецца ў гэтай краіне. Св. Імша прайшла на тэрыторыі іпадрома ў Заграбе. У сваім казанні, прамоўленым падчас літургіі Святы Айцец звярнуў асаблівую ўвагу на місіянерскае заданне, якое стаіць перад сучаснымі хрысціянскімі сем’ямі, а таксама заклікаў іх быць мужнымі і моцнымі ў веры перад абліччам выклікаў секулярызацыі і зніжэння якасці любові і адносінаў паміж людзьмі.

Прапаноўваем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Пантыфіка.

Дарагія браты і сёстры!

У гэтай св. Імшы, якую я маю радасць узначаліць, канцэлебруючы разам з шматлікімі братамі ў біскупстве і вялікай колькасць святароў, дзякую Пану за усе любыя мне семі, якія тут сабраліся, і за тыя, што злучаны з намі з дапамогай радыё і тэлебачання. Мая асаблівая ўдзячнасць кардыналу Ёсіпу Бажанічу, арцыбіскупу Заграба, за словы, якія мы пачулі на пачатку св. Імшы. Да ўсіх вас я скіроўваю маё прывітанне, любоў і абдымак супакою!

Нядаўна мы адзначалі Унебаўшэсце Пана і зараз рыхтуемся прыняць дар Святога Духа. У першым чытанні, мы бачылі, як апостальская супольнасць сабралася ў Вячэрніку разам з Марыяй, Маці Езуса (Дз 1,12-14). Гэты фрагмент паказвае карані Касцёла, якія паглыблены ў пасхальнай таямніцы: Вячэрнік, сапраўды, зяўляецца месцам у якім Езус устанавіў Эўхарыстыю і святарства, падчас Апошняй вячэры, і дзе, уваскрослы са смерці, паслаў Духа Святога на апосталаў (Ян 20, 19-23). Сваім вучням, Пан загадаў, не аддаляцца ад Іерусаліма, але чакаць спаўнення абяцання Айца” (Дз 1,4) ; г.зн., прасіў іх застацца разам, каб падрыхтавацца да прыняцця Духа Святога. І яны сабраліся на малітве разам з Марыяй у Вячэрніку, у чаканні абяцанай падзеі (Дз 1,14). Застацца разам, было прапановай Езуса неабходнай для прыняцця Суцяшыцеля, і доўгая малітва была асновай згоды паміж імі. Тут мы знаходзім навучанне для кожнай хрысціянскай супольнасці. Часта мы думаем, што місіянерская эфектыўнасць залежыць у асноўным ад пэўнага планавання і ад нашага розуму накіраванага на вырашэння канкрэтнага задання. Канешне, Пан заклікае нас да супрацоўніцтва, але перш чым мы адкажам павінна быць Яго ініцыятыва: гэта Яго Дух зяўляецца галоўнай дзеючай асобай Касцёла, аб якой неабходна прасіць і якую трэба прымаць.

У Евангеллі, мы выслухалі першую частку так званай святарскай малітвы Езуса (Ян 17,1-11а) на заканчэнне сваёй развітальнай прамовы поўнай даверу, слодычы і любові. Яна была названа святарскай малітвай, таму што Езус прадстаўляецца ў постаці святара, што хадайнічае за сваіх, у момант калі рыхтуецца пакінуць гэты свет. Гэты фрагмент прасякнуты двайной тэматыкай часу і хвалы. Маецца на ўвазе час смерці (Ян 2,4; 7,30; 8,20), час калі Хрыстус павінен перайсці ад гэтага свету, да свету Айца (13,1). Але, у той жа час, гэта зяўляецца часам праслаўлення, якое дасягаецца праз крыж. Св. Ян называе гэты момант узвышэннем, г.зн., узняццем, вяршыняй хвалы: час смерці Езуса, зяўляецца найвышэйшым часам, часам яго самай вялікай хвалы. Таксама і для Касцёла, для кожнага хрысціяніна, найвялікшай хвалой зяўляецца хвала Крыжа, г.зн., жыць любоўю, поўным дарам для Бога і іншых людзей.

Дарагія браты і сёстры! Я з вялікай ахвотай прыняў запрашэнне скіраванае харвацкімі біскупамі, каб наведаць вашу краіну з нагоды Нацыянальнай сустрэчы каталіцкіх семяў. Хачу выказаць сваю ўдзячнасць за увагу і дзейнасць скіраваную да семяў, не толькі таму, што гэта фундаментальная чалавечая рэальнасць, у вашай краіне і ў іншых, але таксама таму што сёння яна павінна адказаць на цяжкасці і пагрозы, і таму мае асаблівую патрэбу ў евангелізацыі і падтрымцы. Таксама таму, што хрысціянскія семі зяўляюцца вашным рэсурсам для навучання веры, для будавання Касцёла, як адзінства і для яго місіянерскай прысутнасці ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Я ведаю шчырасць і адданасць, з якой вы, дарагія пастыры, служыце Пану і Касцёлу. Ваша штодзённая праца ў справе навучання асновам веры новых пакаленняў, а таксама ў падрыхтоўцы да сужэнства і дапамогі семям, зяўляецца фундаментальнай дарогай, каб заўсёды аднаўляць Касцёл і ажыўляць грамадскае жыццё краіны. Працягвайце з адвагай гэту вашу пастырскую дзейнасць!

Усім вам добра вядома, што хрысціянская сямя зяўляецца асаблівым знакам прысутнасці і любові Хрыста і, што яна паклікана зрабіць асаблівы і незамяняльны уклад у справу евангелізацыі. Благаслаўлёны Ян Павел ІІ, які тры разу наведваў вашу шляхетную краіну, сцвярджаў, што хрысціянская сямя паклікана прымаць жывы і адказны ўдзел у місіі Касцёла, служачы Касцёлу і грамадству, як супольнасць жыцця і любові” (Familiaris consortio, 50). Хрысціянская сямя заўсёды была першым шляхам перадачы веры і таксама сёння захоўвае вялікія магчымасці для евангелізацыі ў шматлікіх асяродках.

Дарагія бацькі, больш удзельнічайце у навучанні вашых дзяцей малітве, і маліцеся разам з імі; набліжайцеся да Сакрамэнтаў, асабліва да Эўхарыстыі, у гэтым годзе вы адзначаеце 600-годдзе эўхарыстычнага цуда Людбрэга; увядзіце іх у жыццё Касцёла; у хатнім асяродку не бойцеся чытаць Святое Пісанне, асвячаючы сямейнае жыццё светам веры і праслаўляючы Бога, як Айца. Вы зяўляецеся нібыта маленькім Вячэрнікам, па прыкладу Марыі і вучняў, у якіх жыве згода, адзінства і малітва!

Сёння, дзякуй Богу, многія хрысціянскія семі набываюць усё большую свядомасць свайго місіянерскага паклікання, і сурёзна ўдзельнічаюць у сведчанні Хрыста Пана. Благаслаўлёны Ян Павел ІІ казаў: Сапраўдная сямя, заснаваная на сужэнстве, сама па сабе зяўляецца добрай навіной для свету”. І дадаваў: У наш час заўсёды павялічваецца колькасць семяў, якія актыўна удзельнічаюць у евангелізацыі... У Касцёле надыходзіць час семяў, які зяўляецца часам місіянерскіх семяў” (Angelus, 21 кастрычніка 2001).

У сучасным грамадстве ўсё больш неабходнай і тэрміновай зяўляецца прысутнасць узорных хрысціянскіх семяў. Аднак, на жаль, мы павінны прызнаць, што асабліва ў Еўропе, распаўсюджваецца секулярызацыя і спроба маргіналізацыі Бога з жыцця, а таксама распад семяў. Абсалютызуецца свабода без праўды, распаўсюджваецца ідэал індывідуальнага дабрабыта, спажывецтва матэрыяльных дабротаў і эфімерных пачуццяў, паніжаючы такім чынам якасць адносінаў паміж людзьмі і чалавечых каштоўнасцяў; любоў зводзіцца да сэнтіментальных пачуццяў і задавальнення інстінктыўных жаданняў, без клопату аб пабудове моцнай сувязі і адзінства і без адкрытасці на жыццё. Мы пакліканы перамагчы гэту ментальнасць! Разам са словам Касцёла, вельмі важным зяўляецца сведчанне і дзенасць хрысціянскіх семяў, ваша канкрэтнае сведчанне, накіраванае на абарону чалавечага жыцця ад зачацця аж да натуральнай смерці, каштоўнасць сямі заснаванай на сужэнстве і неабходнасць заканадаўчых паправак, накіраваных на падтрымку семяў у іх заданні расціць і выхоўваць дзяцей.

Дарагія семі, вы адважныя! Не набывайце гэтай секулярызаванай ментальнасці якая прапаноўвае сумеснае жыццё перад шлюбам, як падрыхтоўку, што на самой справе імкнецца замяніць сужэнства! Паказвайце сваім жыццём што магчыма любіць, як Хрыстус, радуючыся айцоўству і мацярынству! Адкрыццё на жыццё, гэта знак адкрыцця на будучыню, давер будучыні, так як натуральная этыка вызваляе чалавека, а не забівае яго! Дабро сямі, гэта таксама дабро Касцёла. Я хачу паўтарыць, тое аб чым ўжо казаў у мінулым: Заснаванне кожнай хрысціянскай сямі праходзіць у кантэксце адной вялікай сямі Касцёла, якая падтрымлівае яе і вядзе за сабой ... Такім чынам, Касцёл будзе заснаваны на семях, маленькіх хатніх касцёлах (Прамова на адкрыццё Дыяцэзіяльнага касцёльнага форума Рыма, 6 чэрвеня 2005: Навучанне Бэнэдыкта XVI, І, 2005, с.205). Памолімся да Пана каб семі заўсёды былі маленькімі касцёламі, а касцёльныя супольнасці семямі!

Дарагія семі Харватыі, жывучы адзінствам веры і любові, будзьце яскравымі сведкамі абяцанняў Пана, які ўзыйшоў на неба і кажа кожнаму з нас: я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння свету (Мц 28,20). Дарагія харвацкія хрысціяне, адчуйце сваё пакліканне да евангелізацыі; адчуйце сілу словаў Пана:Ідзіце і навучайце ўсе народы (Мц 28,19). Панна Марыя, Каралева харватаў, будь заўсёды разам з намі на гэтым шляху! Амэн! Пахвалёны Езус і Марыя!








All the contents on this site are copyrighted ©.