2011-06-03 12:01:39

Святая Зямля: Лацінскі Патрыярх правядзе малітву аб еднасці


RealAudioMP3 11 чэрвеня 2011 г. Каталіцкі Касцёл Святой Зямлі праводзіць адмысловае ўжо шостае малітоўнае чуванне за прымірэнне, адзінства і мір. Яно пройдзе ў конкатэдральным касцёле Іерусаліма, узначаліць яго Лацінскі Патрыярх арцыбіскуп Фуад Туаль.

Малітва супадае з вігіліяй Пяцідзесятніцы, якая адзначаецца ў гэтым годзе ўсімі хрысціянамі адначасова. Касцёл Святой Зямлі заклікаў хрысціян усяго свету злучыцца ў малітве за прымірэнне, адзінства і мір. Падчас малітоўнага чування адбудзецца Літургія Слова на латыні, арабскай мове і іўрыце, адлюстроўваючы такім чынам выдатную касцёльную традыцыю і мясцовую самабытнасць.

Набажэнства будзе трансліравацца хрысціянскімі тэлеканаламі на Блізкі Усход, Еўропу і Амерыку.








All the contents on this site are copyrighted ©.