2011-06-03 12:28:51

Мінск: разам абараняць жыццё дзіцяці


RealAudioMP3 Сёння ў мінскім Інстытуце Святых Мятода і Кірыла Белдзяржуніверсітэта адбылася адмысловая канферэнцыя. Упершыню ў Беларусі гэту тэму паднялі ў такім шырокім фармаце – межрэлігійным і межканфесійным. Форум сабраў рэлігійных прадстаўнікоў – хрысціян, іўдзеяў, а таксама медыкаў, псіхолагаў і журналістаў.

Канферэнцыю адкрыў іерэй Павел Сярдзюк, настаяцель сталічнага прыхода Святога Мікалая Японскага. Ён адзначыў, што традыцыі, якія склаліся ў Беларусі на працягу 20-га стагоддзя і якія прывялі да ўстойлівай дэпапуляцыі насельніцтва, не толькі разыходзяцца з хрысціянскімі каштоўнасцямі, але таксама не спрыяюць паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі. Размова атрымалася, як кажуць на злобу дня: акрамя вострых для ўсяго сучаснага свету пытанняў – паўнавартасных сем’яў, абароны дзяцей ад насілля ў сям’і – псіхалагічнага і фізічнага, былі закрануты праблемы легалізацыі абортаў і зачацця ў прабірцы.

Нагадаем, што беларускія дэпутаты ў красавіку гэтага года ў першым чытанні прынялі “Закон аб дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогіях”, да абмеркавання якога не былі прыцягнуты рэлігійныя дзеячы. Хоць тэма відавочна ляжыць у плоскасці этыкі і маралі. І Праваслаўная Царква, і Каталіцкі Касцёл у Беларусі далі свае ацэнкі гэтаму законапраекту. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з афіційным зваротам. Протаіерэй Георгій Рой, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, зрабіў рэлігійна-этычную экспертызу законапраекта. Дакумент замацоўвае дэ-юрэ метад ЭКА, суррагатнае мацярынства, правы і абавязкі грамадянаў. Але разам з гэтым дапускае шмат калізій. Напрыклад, у дэфініціі эмбрыёна за ім прызнаецца статус жывога арганізма і прапісваецца абмежаванне максімальнай колькасці эмбрыёнаў, якія пересаджваюць жанчыне. Такім чынам, законапраектам прадугледжваецца практыка рэдукцыі, г.зн. удалення лішніх эмбрыёнаў. А гэта – недапушчальна з рэлігійнага пункту гледжання. І што казать пра гандаль самім дзіцяці, якім па сутнасці з’яўляецца суррагатнае мацярынства. Дарэчы, калі прыняць да ўвагі замежны вопыт, то ў Францыі суррагатнае мацярынства забаронена законам, ў Германіі – таксама і адказнасць нясе доктар, які праводзіў апладненне. У Канадзе дагавор аб сурагатным мацярынстве не мае юрыдычнай сілы. Па словах рабіна Ігаэла Йегуды, які таксама ўдзельнічаў у размове, многія праблемы – гэта вынікі секулярызацыі. З’ява адмовы ад традыцыйных рэлігійных каштоўнасцяў хутка шагае па свеце і заваёўвае новыя краіны.

На канференцыіі мелі слова прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – цэнтра аховы сям’і і мацярынства “Матуля”, фонда “Адкрытыя сэрцы”, жаночага інстытута “Энвіла”. Так атрымалася, што напярэданні форума, 1 чэрвеня, Беларусь святкавала Міжнародны дзень абароны дзяцей. Чаму менавіта ў адносінах да нашай будучыні юрыдычныя законы ўступаюць ў спрэчку з маральнымі. Мэта ніколі не апраўдвае сродкі... калі адно жыццё паўстае на знішчэнні іншага.

Ларыса Абрамчук, Мінск







All the contents on this site are copyrighted ©.