2011-06-03 12:58:53

ААН занепакоена станам навакольнага асяроддзя


RealAudioMP3 5 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, які быў устаноўлены ў 1972 г. ААН, з мэтай зрабіць жыхароў Зямлі больш уражлівымі на абарону экасістэмы і звярнуць увагу на шматлікія экалагічныя праблемы, якія стаяць перад планетай. Паколькі 2011 г. з’яўляецца Міжнародным годам лясоў, тэма сёлетняга дня аховы навакольнага асяроддзя: “Лясы, прырода і служэнне ёй”. Галоўныя ўрачыстасці ў гэтым годзе пройдуць у Індыі.

У сваім адмысловым пасланні Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун сцвярджае, што хуткі эканамічны рост прычыніўся да забруджвання нашай атмасферы і водных рэсурсаў, рыбнай гаспадаркі і лясоў, якія маюць уплыў на росквіт і дабрабыт чалавецтва. Таму тэма Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзе ў гэтым годзе падкрэслівае каштоўнасць лясоў і экасістэмы для грамадства, асабліва для бедных слаёў насельніцтва.

Паводле генсека ААН, “мы не пабудуем справядлівага свету, калі не звернем увагу на тры асноўныя элементы развіцця, якімі з’яўляюцца сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя пытанні”. “Паменшыць маштабы беднасці ў свеце, стварыць харчовую бяспеку, забяспечыць свет прадуктамі харчавання і гарантаваць годную працу ўсім мы можам толькі праз больш разумнае выкарыстанне нашага прыроднага капіталу”, - адзначыў у сваім пасланні на Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя генеральны сакратар ААН







All the contents on this site are copyrighted ©.