Паводле афіцыйных
дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Індыі, у краіне за 5 гадоў, з 2004 г. па 2008
г., зафіксавана 3800 міжрэлігійных і міжнацыянальных канфліктаў. Асабліва жорсткія
міжрэлігійныя супрацьстаянні адзначаны ў штаце Арысса ў 2008 г. У штаце Мадх'я-Прадэш
за 5 гадоў зафіксаваны 131 канфлікт, у Махараштры – 114, у Карнатаке – 109. Ва ўсіх
гэтых выпадках, піша партал “Fides”, “цэнтральны ўрад падвяргаўся крытыцы па прычыне
свайго неўмяшання”.
Дадзеныя аб канфліктах, апублікаваныя ў сувязі падрыхтоўкай
да прыняцця ў Індыі закона па абароне меншасцяў. Закон, на які індыйскія хрысціяне
ўскладаюць вялікія надзеі, у ліпені будзе накіраваны на слуханні ў парламент. Ён дазволіць
пры адсутнасці разумення і правамоцных дзеянняў мясцовых уладаў накіроўваць апеляцыю
ў цэнтральны ўрад, які ў такіх выпадках будзе мець права дзейнічаць, абыходзячы мясцовыя
ўлады.
Пры гэтым прадугледжваецца таксама стварэнне органа ўлады, які будзе
абараняць міжрэлігійную гармонію і назіраць за сітуацыяй на месцы. Закон будзе вызначаць
асаблівыя меры пакарання для тых, хто ўзбуджае міжрэлігійную варожасць, адказных за
неўрэгуляванне канфліктаў, а таксама сумы кампенсацыі ахвярам.
Закон спасылаецца
на арт. 355 індыйскай Канстытуцыі, якая прадугледжвае ўмяшанне цэнтральнага ўрада
ў выпадках канфлікту і парушэння міру ў грамадстве.